Далучаемся разам да беларускай мовы

Метадычныя прыёмы і формы работы па азнаямленню дашкольнікаў з творамі мастацкай літаратуры

Задачы азнаямлення дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай

У празаічных i паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяў i ўзаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні  дзеці пазнаюць лаканічнасць i дакладнасць слова; у творах малога фальклорнага жанру i вершах улоуліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад імі яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі.

Перад педагогамі дашкольных устаноў вучэбная праграма ставіць задачы:

па-першае, вызначаць тыя творы мастацкай літаратуры, якія дзецям патрэбна прачытаць, расказаць, вывучыць на памяць; выхоўваць у дзяцей любоў да мастацкага слова, павагу да кнігі;

па-другое, кожны мастацкі твор трэба давесці да дзяцей як твор мастацтва, раскрыць яго задуму, зацікавіць слухачоў эмацыянальнымі адносінамі літаратурных персанажаў, ixіпачуццямі i ўчынкамі.

Уменне ўспрымаць літаратурны твор, усведамляць разам са зместам элементы мастацкай выразнасці само па сабе да дзіцяці не прыходзіць: яго трэба развіваць i выхоўваць з самага ранняга ўзросту. 3 гэтай нагоды выхавацелю, перад тым як знаёміць дзяцей з твopaмi, неабходна зразумець iўспрыняць ix, сумець прааналізаваць змест, вызначыць мастацкую форму, а таксама авалодаць, тэхнікай чытання i расказвання, ведаць біяграфічныя  звесткі аб аўтары мастацкага твора.

Метады i прыёмы азнаямлення дзяцей з мастацкай літаратурай

Знаёмства з твopaмi мастацкай літаратуры (чытанне, расказванне, завучванне, пераказ, драматызацыя) ажыццяўляецца на занятках, а часцей за ўсё ў штодзённым жыцці.

Як вядома, слуханне i разумение — гэта першая ступень авалодвання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць выхавальніка,  яны вучацца разумець пачутае, успрымаць беларускую мову. Пажадана, каб педагог не толью чытаў тэксты, але i расказваўi, каб лагічна даносіў думку, каб мова яго была прыгожая iмастацкі выразная. Выхавацель перад чытаннем твора расказвае аб рэальных падзеях, фактах, якія знайшлі адлюстраванне ў гэтым мастацкім творы. Такім чынам, аутарскі тэкст набывае для дзяцей большую значнасць i важнасць. Потым выхавацель гутарыць аб прачытаным з мэтай высвятлення, што цікавага дзеці пазналіў гэтым творы.

Каб навучыць дзяцей слухаць мастацкі  твор, дапамагчы iмзасвоіць яго змест iэмацыянальны настрой, выхавацель, акрамя выразнага чытання, выкарыстоўвае дадатковыя метадычныя прыёмыякія развіваюць навыкіi уменні слухання, запамінання i разумення. Гэта могуць быць:

  • паўторнае чытанне тэкста;
  • паўторнае чытанне асобных яго частак;
  • тлумачэнне значэнняў незразумелых слоў.

Чытанне мастацкага твора можа суправаджацца:

1) гулънёвымі дзеяннямі дзяцей;

2) прадметнай нагляднасцю (разгляд цацак, прадметаў, ілюстрацый у кнігах, падбор i разгляд карцін, якія па зместу супадаюць з мастацкім творам, напрыклад апісанне прыроды i г. д.).

3) чытаннем у спалучэнні з музыкай;

4) славеснай дапамогай (пастаноўка пасля чытання пошукавых пытанняў (чым спадабаўся герой?); параўнанне з падобным ці процілеглым выпадкам з жыцця дзяцей альбо з другога мастацкага твора; падказванне слоў-эпітэтаў, называнне абагульняючай істотнай рысы вобраза (рашучы, добры, мужны) пры адказах дзяцеи);

5) спалучэннем чытання з тэатральным паказам, інсцэніраваннем (драматызацыя урыўкаў твораў, імітацыя дзеянняў пры расказванні верша, апавядання, казкі).

Чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш яму патрэбны гульнёвыя дзеянні, прадметная нагляднасць, якія б суправаджалі чытанне. Старэйшыя ж дашкольнікі могуць засвойваць прачытанае пры дапамозе славеснай падтрымкі.

Дзецям абавязкова патрэбна некалькі разоў чытаць адзінi той жа твор. Яны любяць слухаць ужо знаёмыя апавяданні, казкі, вершы. Паўторнае эмацыянальнае перажыванне праслуханага мастацкага твора вядзе да лепшага засваення яго зместу, дае магчымасць дзецям глыбей асэнсаваць падзеі, учынкі герояў.

Замацаванню прачытанага садзейнічае гутарка аб праслуханых творах (казках, апавяданнях, вершах iг.д.). Гутаркі пас­ля азнаямлення з творамі дапамагаюць вызначыць жанр, асноўны змест, сродкі мастацкай выразнасці. Гутарка дапамагае вучыць дзяцей аналізаваць змест прачытанага твора. Для таго каб прааналізаваць літаратурны твор, неабходна перш за ўсё адыйсці ад дробязнага апытальнага аналізу, бо ён перашкаджае ўспрыманню вобраза iўсяго твора ўвогуле. Патрэбна выкарыстоўваць разнастайныя пытанні, якія б садзейнічалі аналітычнай i эмацыянальнай дзейнасці дзяцей:

>    Якія пачуцці выклікаў у вас твор?

>    Што вас больш за ўсё ў творы ўсхвалявала, абрадавала, засмуціла? Чаму?

>    Што вы можаце сказаць пра героя? Ці падабаецца вам яго ўчынак? Чаму?

>    Хацеў бы ты дапамагчы герою? Што б зpaбiў, як дапамог?

>    Што б ты пaраіў герою?

>  Што б ты зpaбiў, калі б апынуўся на яго месцы? Такая пастаноўка пытанняў дае дзіцяці магчымасць выказаць свае пачуцці i думкі, гэта значыць падтрымаць ініцыятыву дзяцей, icцi ад дзяцей.

Пры знаёмстве з мастацкай літаратурай можна выкарыстоўваць i іншыя прыёмы, напрыклад:

♦  разглядванне ілюстрацый з мэтай накаплення у дашкольнікаў уяуленняў аб тым, як малюнкі мастакоў дапамагаюць зразумець твор;

♦   славесныя замалёукі. Дзеці расказваюць аб тым, як яны прадстаўляюць герояў твора, як яны выглядаюць, у чым апрануты, дзе знаходзяцца i г. д.

Потым можна прапанаваць дзецям зрабіць малюнкі да зместа мастацкага твора альбо асобнага эпізода, сабраць усе малюнкі да мастацкага твора i скласці "кніжку-малышку". Да кожнага эпізода дзеці прыдумваюць сказ, што у выніку з'яуляецца планам для дзіцячага пераказу твора. Дзеці майструюць вокладку, пераплёт, i атрымліваецца прадукт калектыўнай працы дзяцей — кніжка.

Акрамя прыёмаў, яюя садзейнічаюць слуханню, запамінанню i разуменню мастацкіх твораў, выхавацель можа выкарыстоўваць пры знаёмстве дзяцей з мастацкай літаратурай такія прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю выразнага маўлення дзіцяці. Педагагічнае майстэрства выхавацеля павінна быць накіравана на тое, каб дзіця атрымала эстэтычную асалоду ў час слухання мастацкага твору, заўважыла яе маўленчую, яскравую, трапную, мілагучную мову. Каб замацаваць заўважаныя ў творы прыгожыя словы ў слоуніку дзяцей, можна выкарыстаць прыём падбору мастацкіх азначэнняў да той цііншай рэчы, з'явы, вобраза. Выхавацель павінен звярнуць увагу дзіцяціi на эпітэты, параўнанні, якія ёсць у творы.

Станоўча спрыяе развіццю вобразнага маўлення дзіцяці мастацкі пераказ твора, казкі.Taкi прыём, як расказванне ад імя аднаго з герояў казкіці апавядання, дапаможа дзіцяці перадаць яго асаблівасці.

Мастацкія творы беларускіх пісьменнікаўi паэтаў знаёмяць дзяцей з прыгожымі параўнаннямі, трапнымі выразамі прыказкамі, прымаўкамі, якія паэтызуюць мову дашкольнікаў, робяць больш  вобразнай.

Вялікую ролю ў развіцці вобразнага маўлення дзяцей выконвае гульня-драматызацыя. Дзеціў час гульні-драматызацыі не толькі авалодваюць зместам мастацкага твора, але i вучацца перадаваць аўтарскі тэкст, выконваць ролі.

Разгортванне сюжэтна-ролевай гульні на падставе літаратурнага твора, выкарыстанне гульнёвых сітуацый - гэта таксама цікавыя прыёмы ў рабоце з дзецьмі.

Эфектыўнасць выкарыстаных разнастайных прыёмаў у ра­боце з дашкольшкамі будзе залежыць у асноўным ад майстэрства выхавацеля i яго зацікаўленасці, ад мэты, якую ён паставіў перад сабой i дзецьмі.

Формы работы па азнаямленню дзяцей з мастацкай літаратурай

Важным момантам пры знаёмстве з мастацкімі творамі  з'яўляецца расказ выхавацеля аб пісьменніках i паэтах. Ужо з чатырохгадовага ўзросту дзяцей неабходна знаёмщь з прозвішчаміаўтараў кніг. Творчыя біяграфіі паэтаўiпісьменнікаў дашкольнікізасвоіць не могуць, але ж асобныя эпізоды з ix жыцця, расказаныя дарослымі дзецям, у ix памяці ўсё ж такі надоўуга захоўваюцца. Пачынаючы з сярэдняй групы (пяты год жыцця дзяцей), праводзяцца кароткія, але змястоўныя гутаркі аб кнігах,  пісьменніках, паэтах. Аднак спецыяльныя заняткі па азнаямленню дзя­цей з жыццём i творчасцю пісьменнікаў i паэтаў i ix кнігам iправодзяцца ў старшай групе.

Выхавацель з дапамогай пытанняў высвятляе, як называюць тых людзей, якія пішуць апавяданні, вершы; якіх паэтаўiпісьменнікаў ведаюць дзеці, якія кнігі ім вядомы, хто  ведае, аб чым у ix расказваецца. Можна разгледзець з дзецьмі кнігі. Можна прапанаваць  успомніць твор па памяці.

Літаратурнаму развіццю дзяцей садзейнічаюць літаратурныя ранішнікі, вечарыны, прысвечаныя творчасціпісьменніка ці паэта,  вечары казак, загадак, літаратурныя віктарыны па творах аднаго цінекалькіхх знаёмых пісьменнікаў. У такіх мерапрыемствах пажаданы i актыўны ўдзел бацькоў. Гэтыя формы работы з дзецьмінакіраваны на фарміраванне станоўчых эмацыянальных адносін  да мастацкіх твораўi  беражлівых адносін да кнігi.

Для мэтанакіраванай працы па азнаямленню дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай патрэбна стварыць неабходныя ўмовы, якія б спрыялі выхаванню ў дзяцей цікавасці да малых фальклорных форм, мастацкіх твораў бсларускіх пісьменнікаў i паэтаў. У кожнай узроставай групе   выха­вацель абсталюе інфармацыйныя цэнтры — кутокі кніг.  Бібліятэчкі кніжных куточкаў у групавых пакоях час ад часу аднаўляюцца партрэтаміпісьменнікаўiixкнігамі. 

 

Акрамя працы выхавацеля, вялікая роля ў азнаямленні дзя­цей з творамі беларускіх пісьменнікаў  i паэтаў належыць бацькам выхаванцаў дзщячага сада, бо асновай усёй педагогікі з'яўляецца цесная сувязь бацькоў i дзяцей.   Ад таго, якія адносіны будуць у бацькоўда роднай мовы, беларускай культуры, будуць залежаць адносіны дзяцей да спадчыны.

 

свернуть

Тэатралізаваная дзейнаць як сродак развіцця маўленчых здольнасцей дашкольнікаў

Чалавек усё жыццё даводзіць да дасканаласці асабістую мову, авалодваючы багаццямі мовы, і любая ўзроставая мяжа ўносіць штосьці новае ў яго маўленчае станаўленне. Дзякуючы роднай мове дзіця  ўваходзіць у наш свет, атрымлівае шырокія магчымасці зносін з іншымі людзьмі. Мова дапамагае зразумець адзін аднаго,  фарміруе погляды і перакананні,  а таксама аказвае вялікую паслугу ў спазнанні свету, у якім мы жывём.

Развіццё мовы  з'яўляецца цэнтральнай задачай маўленчага выхавання дзяцей.  Гэта абумоўлена,  першым чынам. яе сацыяльнай значнасцю і роляй у фарміраванні асобы.  Менавіта ў мове рэалізуецца асноўная, камунікатыўная, функцыя мовы і гаворкі. Складная гаворка — вышэйшая форма мовы разумовай дзейнасці, якая вызначае ўзровень маўленчага і разумовага развіцця дзіцяці. Адэкватнае ўспрыманне і прайграванне тэкставых навучальных матэрыялаў,  уменне даваць разгорнутыя адказы на пытанні, самастойна выкладаць свае меркаванні – усе гэтыя і іншыя навучальныя дзеянні патрабуюць дастатковага ўзроўня развіцця звязнай (маналагічнай і дыялагічнай) мовы.  Гэта тлумачыцца тым, што,уласна, мова лічыцца прыёмам фарміравання і фармуляванні ідэі, сродкам зносін і ўздзеянні на акружаючых.

Паводле вучэбнай праграмы  дашкольнай адукацыі маўленчае развіццё з'яўляецца адным са скразных механізмаў развіцця дзіцяці.  Паўнавартаснае авалоданне мовай  у сярэднім дашкольным узросце з'яўляецца неабходнай умовай рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей. Чым раней будзе пачата навучанне валоданню мовай, тым вальней дзіця будзе мець зносіны ў далейшым.

Развіццё мовы ажыццяўляецца ў розных відах дзейнасці дзяцей: азнаямленню з мастацкай літаратурай, з'явамі навакольнай рэчаіснасці, а таксама ў гульнявой  і мастацкай дзейнасці,  у паўсядзённым жыцці.

Дзейсным сродкам для развіцця мовы дзяцей з'яўляецца творчая тэатралізаваная дзейнасць. Тэатралізаваная дзейнасць – адзін з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найболей ярка і досыць выяўляецца прынцып навучання: вучыць гуляючы. Тэатралізаваныя гульні карыстаюцца ў дзяцей нязменнай любоўю. Кнігі,  казкі, спектаклі з'яўляюцца для дзіцяці невычэрпнай крыніцай развіцця пачуццяў і фантазіі, а ў сваю чаргу развіццё пачуццяў і фантазіі далучае яго да духоўнага багацця, назапашанаму чалавецтвам. Тэатралізаваная дзейнасць развівае маўленчую сферу дашкольнікаў, дапамагае развіццю камунікатыўных здольнасцяў, засваенню новых патрабаванняў і кіраўніцтву карэкцыі рыс дзяцей.

Задачамі працы па тэатралізаванай дзейнасці з'яўляюцца:

— фарміраваць уменне дзяцей выкладаць свае думкі складна, паслядоўна;

— фарміраваць граматычны, лексічны лад мовы;

— развіваць навыкі актыўнай, гутарковай, вобразнай мовы;

— працягваць развіваць дыялагічную, маналагічную мову;

— працягваць удасканальваць мастацка-маўленчыя выканальніцкія навыкі дзяцей  у розных відах тэатралізаванай дзейнасці;

— працягваць развіваць выразную, інтанацыйную старану мовы;

Для рашэння пастаўленых задач у групе неабходна ствараць  прадметна-прасторавае асяроддзе, што забяспечвае сумесную тэатралізаваную дзейнасць дзяцей і педагога, а таксама самастойная творчасць кожнага дзіцяці. 

Тэатралізаваная дзейнасць адна з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найболей досыць і ярка выяўляецца прынцып навучання: вучыць гуляючы. Тэатральныя гульні з'яўляюцца найважным фактарам,  стымулюючым развіццё ў дзяцей складнай мовы.  У тэатральнай гульні кожнае дзіця магло б выявіць свае эмоцыі,  пачуцці, жаданні і погляды прычым не толькі на едзіне з сабой, але і публічна не саромеючыся прысутнасці слухачоў. Стымулюе актыўную мову за кошт пашырэння слоўнікавага запасу,  удасканальвае артыкуляцыйны апарат. Дзіця засвойвае багацце роднай мовы, яго выразныя сродкі. Выкарыстоўваючы выразныя сродкі і інтанацыі,  якія адпавядаюць характару герояў і іх учынкаў,  імкнецца казаць выразна, каб яго ўсе зразумелі. У тэатралізаванай гульні фарміруецца дыялагічная, эмацыйна насычаная мова. Дзеці лепш засвойваюць утрыманне твора, логіку і паслядоўнасць падзей, іх развіццё і прычынную абумоўленасць. Тэатралізаваныя гульні спрыяюць засваенню элементаў маўленчых зносін(міміка, жэст, пастава, інтанацыя, мадуляцыя голасу). Заняткі ў дзіцячым тэатры ўзбагачаюць дзяцей новымі ўражаннямі, ведамі.  развіваюць цікавасць да мастацкай літаратуры,  актывізуюць слоўнік, гутарковую мову, спрыяюць маральна-эстэтычнаму выхаванню, дазваляе вырашаць шматлікія актуальныя праблемы педагогікі і псіхалогіі,  злучаныя з мастацкім і маральным выхаваннем, развіццём камунікатыўных якасцяў асобы, развіццём уяўлення,  фантазіі,  ініцыятыўнасці. Мэтай  працы па тэатралізаванай дзейнасці з'яўляецца: авалоданне дзецьмі паўнавартаснай мовай, без чаго немагчыма паспяховае навучанне ў школе, а гэта адна з найважных задач,  якія стаяць перад дзіцем дашкольнага ўзросту.  Чым больш развіта ў дзіцяці мова,  тым шырэй яго магчымасці спазнання.     Тэатралізаваныя гульні даюць магчымасць перайсці ад бязмоўных эцюдаў да эцюдаў са словамі, дыялогу, маналогу, імправізаваць з элементамі пераапранання на зададзеную тэму, што бударажыць фантазію, развівае ўяўленне, дзеці вучацца выяўляць сябе ў руху, свабодна трымацца не саромеючыся. Для дзяцей дашкольнага ўзросту важныя ўсе кампаненты тэатра і музыкі,  і гарнітуры, і дэкарацыі, а галоўнае слова.  Частыя рэпетыцыі даюць дзецям магчымасць мець зносіны, зразумець пачуццё партнёрства,  узаемадапамогі, здымае скаванасць, паскарае працэс авалодання навыкамі публічных выступаў.

Тэатралізаваныя гульні выступаюць эфектыўным сродкам сацыяльна – эмацыйнага, маўленчага і мастацка – эстэтычнага развіцця дашкольніка, усебакова ўзбагачаюць яго досвед, актывізуе цікавасць да мастацтва, спрыяюць расчыненню і развіццю творчых здольнасцяў. Выкарыстанне тэатральных прыёмаў на занятках па развіццю мовы разглядаецца як метад рознабаковага развіцця дашкольніка. Эфектыўнасць гэтага метаду падкрэсліваецца шляхам супастаўлення ўзроставых псіхалагічных асаблівасцяў успрымання мовы і маўленчай творчасці дзяцей. Галоўны прынцып арганізацыі працы па дадзеным кірунку-інтэгрыраванасць у адпаведнасці з якім тэатралізаваная дзейнасць уключаецца ў цэласны педагагічны працэс.

Такім чынам, тэатралізаваная дзейнасць адзін з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзіця, у якім найболей ярка выяўляецца прынцып навучання: актывізацыі і ўдасканаленні слоўнікавага запасу, граматычнага ладу мовы, гукавымаўленню, навыкаў складнай мовы,  тэмпу, выразнасці мовы.  А ўдзел дзяцей у тэатралізаваных гульнях дастаўляе ім радасць, выклікае актыўную цікавасць, захапляе, стварае псіхалагічны камфорт прыбыцця дзяцей у дашкольнай установе.

 

свернуть

Роля беларускай песнi ў фармiраваннi беларускага маўлення дашкольнiкаў

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. Развіццё розных формау дзейнасцi  вядзе да развiцця галоунага сродку - маулення. У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальнікау далучаецца да паэзiі, музыкi ,адначасова вучыцца вырашаць. пры дапамозе роднай мовы. розныя маўленчыя задачы: камунікатыуныя, пазнавальныя і г.д.

Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні  выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы. Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі – вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.

Перш за ўсё, мы праслухоўваем і абыгрываем з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні гукаперайманняў, асноўных слоў, выразаў. Вялікае значэнне пры гэтым маюць тыя забаўлянкі, якія суправаджаюцца разнастайнымi рухамi пальчыкаў рук, напрыклад "Сарока-варона кашу варыла". Важнасць іх палягае ў амаль параллельным развіцці дыферанцаваных рухаў пальцаў рук і маўлення, што стымулюе і актывізуе маўленне маленькага дзіцяці. Вабяць малых такія дзеянні як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне не вялікіх па аб'ёму казак суправаджаем інсцэніроўкамі, што робіць большлёгкім для дзяцей іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенек. Напрыклад, у час разыгрывання народнай забаўлянкі "Кую, кую ножку" з дзецьмі двух-трох год малыя імітуюць падбіванне лялечнага чаравічка малаточкам. Маўленчая сітуацыя дазваляе дзіцяці зразумець зварот выхавальніка.

Дзецям вельмі падабаецца, калі ў вершыку называецца канкрэтнае імя. Напрыклад, калі мы прыносім цацачна коціка, паказваем яго дзецям, дапамагаем ім успомніць, як коцік вуркоча "мур-мур", а затым чытае калыханку: Прагаворвання асобных слоў і радкоў верша. Такія заняткі, а значыць і калыханка, пакідаюць след у душы і памяці дзіцяці.

Маленькія дзецi ўдзельнічаюць у простых карагодных гульнях" (напрыклад, "Адгадай, чый галасок?", "Хто схаваўся?" і інш.) гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і між волі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.

Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мы выкарыстоўваем лялек-беларусаў: дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны паасобку альбо разам прыходзяць да дзяцей, цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.

У дашкольным выхаваннi удзяляецца мала увагi нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускi народ мае багатую фальклорную спадчыну. Вельмi добра падыходзiць музычны фальклор, якi па сваей прыродзе пранiзаны элеvентамi народнага тэатра, гульнямi, пантамiмай. У 1 и 2 малодшы групах неабходна чытаць вершы, забаулянкi, загадкi, казкi. Расказванне непяликiх па абему казак трэба суправаджаць iнсцэнiроукамi, што аблягчае дашкалятам iх успрыманне и разуменне, заахвоцицьда паутарэння слау, выразау, песенек.

Пястушкi выкарыстовываюцца у розных рэжымных момантах: Пад гуки гэтых вершау спецыяльна для дзяцей.дзецi ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыцце дзiцяцi становiцца цiкавейшым, ярчэйшым. У час расказвання пястушкi спярша выкарыстоуваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоу, улiчваюцца вопыт и веды дзяцей.

Калыханкi- першыя для дзяцей узоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых. Найчасцей героем калыханак бывае кот. Без ката не абыходзiлася нiводная хата, дзе- нiдзе ката сапрауды клалi улюльку, каб пасля дзiцяцi добра спалося. Яго клiчуць даламагчы закалыхаць малога, бо кот вельмi ласкавы. Таму часта на Беларусi бабулi гаварылi  «Я буду яму спяваць ката», а гэта адзначала «калыхаць дзiця песняй".

На каточка  варкота,

На дзiцятка дрымота.

Прыдзi , каток, начаваць,

Дзiцятка калыхаць.

На дзiцятка дрымота,

Заснi, заснi, цiха спi.

Каток ,не бурчы,

Маіх дзеткаў

Не будзі, !

Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленн аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускiмi наазвамi месяцау, дзен тыдня шнацыянальнымиi стрпвамi, значна пашыраецца актыуны слоунiк. Праз песню знаемiм выхаванцау з лепшымi рысамиi характару беларуса: шчырасцю, чуласцю сцiпласцю. Фальклорная песня дапамагае эмацыанальнай сферы дзяцей, падрыхтоувае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

Каляндарна-абрадавая паэзія

Зімовыя песні

Да ішлі, ехалі калядкі

Да ішлі, ехалі калядкі

Да ішлі, ехалі санёчках

У кужэльных сарочках. А санёчкі паламаліся, А сарочкі памараліся

Калядкі

Прыехала каляда  на белым кані…

Яе конічак– ясен месячык,

Яе дужачка–– ясна зорачка.

Яе вазочак з тоўстага лядку.

Яе кажушок з белага сняжку.

Веснавыя песнi.

 Прыдзі, прыдзі, вясна…

Прыдзі, прыдзі, красна

К нам у таночак

Прынясі нам збожжа

Прынясі нам красак, Каб нам звіць вяночак.

Едзіць вясна, едзіць

На залатым кані

У зялёным саяні,

На сасе седзячы,

Сыру зямлю аручы,

 Правай рукой сеючы

А смыком скародзячы

Вязець, вязець вясна,

Вязець, вязець красна

Ясныя дзянёчкі,

 Частыя дажджочкі,

 Зялёныя травы,

Красныя цвяточкі

Нам на вяночкі.

Ой, вясна мая вясёлая

 Развесяліла ўсе горачкі,

 Усе горачкі, усе горачкі даліначкi

Летнія песні:

У полі жыта палавее. У полі жыта палавее, У багатага душа млее, Што ў засеку жыта тлее. А ў беднага радуецца, А ў беднага радуецца, Што новы хлеб гатуецца, Што з багатым зраўнуецца.

Выйшла маці жыта жаці… Выйшла маці жыта жаці, Стала сярпы перакладаці. Няма сярпа залатога – Жанца маладога. Вышла свякроў жыта жаці, Стала сярпы раскладаці. Прыбыў сярпок залаценькі – Жанец маладзенькі.

Восеньскія песні:

Ой, восень мая Ой, восень мая, Восень сцюдзёная, Чаго ты рана захаладала. Я й не раненька, Я й не позненька, - Калі мая пара прышла: Лісточак апаў, зямельку ўслаў, Вось мая і пара прышла. Рэчкі сталі, пазамярзалі, Во мая й другая пара. Ай, восень, восень, макрота… Ай, восень, восень, макрота * , Дзецюкам жаніцца ахота, Дзевачкам ісці няволя, Заняволіла субота Усё й татулькава работа.

Прыпеўкі. Прыпеўка – невялікая лірычная песенька, якая складаецца з чатырох радкоў і выконваецца на які-небудзь сталы матыў. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін “прыпеўка” запазычаны з рускай навуковай тырміналогіі і ў першыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзены В. Астаповічам. Вытокі жанру ў танцавальных прыпеўках, а таксама ў прыпеўках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця сялянства. Аднак асноўная тэма гэтага жанру – любоў. У прыпеўках прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тэма. Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы. Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст.

Прыпеўкі:

А скрыпачка, далі бог, Не жалей жа маіх ног! Мае ножкі не баляць, Яны хочуць пагуляць. Эх, колькі ж нас – Адна жменечка! Пагуляем жа Харашэнечка.

Танцавала рыба з ракам, А пятрушка з пастарнакам, А цыбуля з часнаком. Красна дзеўка з дзецюком. Рада, рада была баба, Што дзед утапіўся. Ліха ж яму нагадзіла – За куст ухапіўся.

Пазаабрадавыя песні 

Пазаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы, - гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца “абы калі”, “калі давядзецца”, “калі надумаешся”, “хоць дзе”, “дзе можна” і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, “на міру” і сам-насам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі.

Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вясельнай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў.

Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакі побыту народа. Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням) з’яўляеццы дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны даакаляючайрэчаіснасці. Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бытавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа. У народнай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць балады – ліра-эпічныя творы. Тэрмін “балада” ў народзе невядомы. Спевакі іх называюць доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ў жытак гэты тэрмін быў уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі.

Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх – сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.

На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні. Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасцi дзяцей, сфармiраваць цiкавасць да народнай творчасцi, у гульнявой форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнайсамасвядомасці.

Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

 

свернуть

Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную зяву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

У старэйшым дашкольным узросце дзіця павінна авалодаць такім слоўнікавым складам, які даваў бы яму магчымасць мець паўнацэнныя кантакты з аднагодкамі і дарослымі, паспяхова вучыцца ў школе, разумець мастацкую літаратуру, тэлевізійныя і радыёперадачы і г.д. Па гэтай прычыне дашкольная педагогіка разглядае развіццё лексікі дзяцей як адну з найважнейшых задач развіцця маўлення.

Па меры таго як дзіця вывучае навакольнае асяроддзе - прадметы, зявы, іх асаблівасці, якасці, яно пачынае рабіць абагудьненні, кіравацца тымі або іншымі прыметамі. Нярэдка гэтыя прыметы малазмястоўныя, але эмацыйна значныя для дашкольніка. Напрыклад, гароднінай дзеці нярэдка лічаць толькі моркву, цыбулю, буракі і не ўключаюць ў гэты тэматычны рад, напрыклад, капусту, агуркі, таматы. Або пашыраюць значэнне слова «гародніна»за кошт уключэння садавіны, грыбоў і матывуюць гэта тым, што гэта ўсё расце або усё гэта можна есці. І толькі паступова, па меры развіцця мыслення, дашкольнікі авалодваюць абектыўным паняційным зместам слова. Такім чынам, значэнне слова мяняецца для дзяцей на працягу дашкольнага дзяцінства з развіццём іх пазнавальных магчымасцяў.

Яшчэ адна асаблівасць слоўніка дашкольнікаў - гэта яго невялікі склад, колькасць лексемаў, якімі валодаюць дзеці значана меншая, чым у дарослых. Прычына такога разыходжання заключаецца ў параўнальна невялікім абёме назапашаных звестак пра навакольны свет у параўнанні з адпаведным досведам дарослых. Такія асаблівасці развіцця слоўніка патрабуюць пастаноўкі наступных задач ў слоўнікавай рабоце выхавальніка:

1. Забяспечыць колькаснае накапленне лексічных адзінак, неабходных для падтрымкі паўнавартасных зносін не толькі з аднагодкамі, але і з дарослымі.

2. Забяспечыць засваенне сацыяльна замацаванага зместу словаў. Рашэнне гэтай задачы патрабуе:

а) авалодванне значэннем лексемы на аснове дакладнай адпаведнасці з абектамі навакольнага свету, іх асаблівасцямі і адносінамі паміж;

б) засваенне абагульняючага значэння слова на аснове вылучэння істотных прыметаў прадметаў і зяваў;

в) фарміравання навыкаў карыстання пераносным значэннем слова, а значыць адкрыццё магчымасцяў вобразнага ладу мовы.

Актывізацыя слоўніка, г.зн. не толькі веданне лексічнага значэння словаў, але і ўвядзенне іх у практыку актыўных зносінаў, кантактаў.

Вырашэнне пастаўленых задач, а значыць мэтанакіраванае і эфектыўнае правядзенне работы па фармаванні, узбагачэнні і актывізацыі слоўніка педагогамі ў дашкольных навучальных установах немагчымае без шырокага выкарыстання дыдактычных гульняў. Змест дыдактычных гульняў вызначаецца Вучэбнаю праграмаю, ён неадемна звязаны са зместам заняткаў і назіраннямі.

Дыдактычная гульня абапіраецца на веды, якімі дзеці ўжо валодаюць, важна, што часта дашкольнікі ў адной гульні могуць выкарыстоўваць веды, атрыманыя на занятках па розных прадметах, па розных раздзелах праграмы. Напрыклад, у гульні «Назаві тры прадметы» неабходна прыпомніць і назваць жывёлаў, сродкі перамяшчэння, агародніну, садавіну, мэблю, посуд.

Дыдактычныя гульні па сваіх зместавых магчымасцях настолькі полісемантычныя, што з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні старэйшых дашкольнікаў. Такімі гульнямі можна назваць гульні з сюжэтам, гульні якія патрабуюць разыгрывання роляў. Так, у гульні «Магазін цацак» па сюжэце неабходныя прадавец і пакупнікі. Значную цікавасць у фарміраванні і развіцці камунікатыўных навыкаў дашкольнікаў, пашырэнні іх актыўнага слоўнікавага запасу ўяўляюць сабою гульні-інсцэніроўкі - паказ з дапамогаю цацак невялікіх сцэнак, у якіх перад дзецьмі ставяцца такія дыдактычныя задачы як здагадацца, з якой казкі паказаны эпізод, расказаць працяг казкі, расказаць пра змены, якія адбыліся на сцэне і г.д. Некаторыя з гульняў такога тыпу ставяць перад удзельнікамі задачы найперш этычнага плану. Так, у гульні «Што такое добра і што такое дрэнна» адной частцы ўдзельнікаў гульні неабходна паказваць сцэнкі з мастацкіх твораў або з жыцця, а астатнім трэба даць этычную ацэнку, вызначыць, якія персанажы робяць добра, а якія дрэнна.

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзінаў, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Многія дыдактычныя гульні не маюць дакладна вызначаны сюжэт і гульня заключаецца ў вырашэнні пэўнай задачы. Але і ў такіх гульнях змест канцэнтруецца на ведах дзяцей пра навакольны свет і звязаны з задачамі развіцця маўлення. Часам у бессюжэтныя гульні ўводзіцца вобраз, напрыклад, загадкі, якія загадвае Пятрушка або які-небудзь іншы казачны персанаж. Тое, што гульнявую задачу ставіць перад дзецьмі не выхавальнік, а цацка спрыяе павышэнню разумовай і слоўнікавай актыўнасці малых. Напрыклад, у госці да дзяцей можа прыйсці Андрэйка - цацка з тварам сімпатычнага, жывога хлопчыка. Яго зяўленне адразу выклікае радасць, чаканне чагосьці новага, цікавага. Андрэйка праводзіць гульні, у якія дзеці можа і гулялі раней, напрыклад, «Што змянілася?», але ў новай сітуацыі гульня набывае іншы змест, выклікаюць здзіўленне, прымушае працаваць уяўленне. У гульнявой займальнай форме адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка дашкольнікаў.

Слоўнікавая работа на такім этапе заключаецца ў тым, што дзяцей вучаць адрозніваць і называць часткі прадметаў (часткі цела жывёлаў, чалавека; часткі ў прадметаў побыту; рукавы і кішэні ў сукенак, накрыўка ў чайніка і г.д.); кантрастныя памеры прадметаў; некаторыя колеры, формы; некаторыя смакавыя прыметы; фізічныя якасці (халодны, гладкі) і якасці (бецца, рвецца). У дыдактычных гульнях «Што змянілася?», «Назаві правільна», «Не памыліся»і інш. дзеці ўдасканальваюць свой слоўнікавы запас, у дзяцей фарміруецца цікавасць да слоўнай дзейнасці .

У малодшым дашкольным узросце ў дзяцей назіраецца здольнасць азначаць адным словам групу адных і тых самых прадметаў незалежна ад іх памеру, колеру, месцазнаходжання ў прасторы, а таксама адрозніваць адныя групы прадметаў ад другіх, але са сходнымі якасцямі. Слоўнік дзяцей на чацвёртым годзе жыцця як і раней папаўняецца назвамі прадметаў, з якімі дзеці сутыкаюцца і дзейнічаюць у побыце. Дзеці могуць памыляцца ці дапускаць памылкі у назвах многіх прадметаў побыту (посуду, мэблі, адзення, абутку, бялізны, цацак), транспартных сродкаў і г.д. Такія памылкі выкліканы недакладнасцю, адсутнасцю дыферэнцыяцыі ва ўспрыманні і ўяўяленні дзіцяці. Па гэтай прычыне істотнае значэнне на дадзеным узроставым этапе набывае знаёмства дзяцей з асаблівасцямі прадметаў і слоўнікавая праца ў працэсе паглыблення ведаў пра прадметы. Дашкольнікаў знаёмяць з назвамі прадметаў, з іх прызначэннем, асаблівасцямі будовы, вучаць адрозніваць матэрыялы (гліна, папера, тканіна, драўніна), вылучаць якасці матэрыялаў (мяккі - цвёрды, гладкі - шаршавы, грубы - тонкі, здольнасць ламацца, біцца, быць парваным ці пакамечаным і г.д.); вучаць вызначаць адпаведнасць матэрыялу, з якога зроблены прадмет і яго прызначэнне. Для рэалізацыі слоўнікавай задачы педагог выкарыстоўвае дыдактычную гульню як на занятках, так і ў самастойнай дзейнасці дзяцей. Пры разглядванні прадметаў педагог дапамагае вызначыць і назваць колер, памер, выхоўвае ўменне арыентавацца ў прасторы і часе, выкарыстоўваць адпаведныя словы (уперад, назад, раніцай, вечарам, спачатку, потым і інш.) у гульнях «Калі гэта бывае», «Не памыліся», «Што спачатку, што потым» .

У задачы слоўнікавай працы таксама ўваходзіць навучанне дзяцей адрозніваць падобныя прадметы па істотных прыкметах адрознівання і дакладна абазначаць гэта словам: напрыклад, у стула - спінка у адрозненні ад табурэта, у чашкі - ручка у адрозненні ад стакана і г.д. Такога тыпу адрозненні дзеці знаходзяць у гульнях «Што змянілася?», «Назаві і не памыліся» і іншыя.

На пытям годзе жыцця праграмаю прадугледжваецца ўвядзенне ў актыўны слоўнік назваў усіх прадметаў (прадметаў, якія ўваходзяць у групы агародніны, садавіны, прадуктаў харчавання, усіх прадметаў побыту), матэрыялаў (тканіна, папера, драўніна, шкло) і г.д., а таксама словаў, якія азначаюць асаблівасці прадметаў і матэрыялаў, якія знаёмыя па асабітстаму досведу і могуць быць даследаваныя сэнсорна. Пад кіраўніцтвам педагога ў дыдактычных гульнях дзеці вучацца групаваць прадметы па адной істотнай прымеце - па прызначэнні. Да канца года яны могуць засвайваць элементарныя паняцці і словы, якія іх азначаюць назвы цацак, прадуктаў харчавання, адзення. Групоўка прадметаў па комплексе істотных прыкметаў (двум-тром) для дзяцей уяўляе яшчэ вялікую складанасць.

У старэйшым дашкольным узросце працягваецца праца па пашырэнні слоўнікавага запасу дзяцей. Галоўная ўвага ўдзяляецца увядзенню ў актыўнае ўжыванне словаў, якія азначаюць дыферэнцаваныя па ступені выражанасці якасці (светла-чырвоны, кіславаты, горка-салёны, больш трывалы, цяжэйшы, менш шчыльны і г.д.).

У слоўнік дзяцей прыходзяць словы, якія азначаюць разнастайныя матэрыялы (метал, пластмаса, шкло, парцэляна і г.д.). працягваецца мэтанакіраваная работа па ўвядзеню элементарных паняццяў з катэгорый інструменты, посуд, агародніна, транспарт, дзікія і хатнія жывёлы, пералётныя птушкі і г.д. Замацаванне атрыманых ведаў адбываецца ў дыдадктычных гульнях «Хто дзе жыве», «Што з чаго зроблена», «Знайдзі пару».

Старэйшых дашкольнікаў эфектыўна вучыць вычляняць па тых ці іншых прыметах са складу паняццяў падгрупы: тканіны шарсцяныя і шаўковыя, посуд кухонны і чайны або металічны і шкляны; транспарт водны, наземны, паветраны і пасажырскі: інструменты металічныя, драўляныя ці садовыя, сталярныя, кравецкія і г.д. Пры ажыццяўленні работы па фармаванні і актывізацыі слоўніка педагогі дзіцячых дашкольных устаноў эфектыўна выкарыстоўваюць такія дыдактычныя гульні як «Цудоўны мяшэчак», «Хто больш убачыць і назаве», «Фарбы», «Што змянілася» і іншыя.

Пасля трох гадоў адбываецца інтэнсіўнае авалодванне складанымі сказамі са злучнікамі. З агульнай колькасці злучнікаў, якія засваёваюцца дзецьмі да шасці гадоў, 61% засвайваецца ў перыяд да трох гадоў. У гэты час адбываецца актыўнае авалодванне такімі злучнікамі і злучальнымі словамі як што, калі, куды, колькі, як, у чым, хаця, таму што. Засваенне гэтых злучнікаў, якія азначаюць самыя разнастайныя залежнасці, паказвае на інтэнсіўнае развіццё звязных формаў маўлення.

Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так прасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу (-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння патомства жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў.

Такім чынам, самастойнае словаўтварэнне дзяцей выступае доказам наяўнасці асобага маўленчага адчування, якім валодаюць дашкольнікі. Факты словатворчасці павінны быць прынятымі як праяўленні, як сімптомы авлодвання дзецьмі моўнай рэчаіснасці.

Да пачатку школьнага ўзросту дзіця ўжо ў такой ступені авалодвае складанай сістэмай граматыкі, што нават дэманструе ў сваім маўленні самыя тонкія заканамернасці сінтаксічнага і марфалагічнага парадку роднай мовы. Так у выніку засваення марфалагічнай структуры белааускай мовы менавіта ва ўзросце ад трох да сямі год адбываецца асваенне тыпаў скланення і спражэння.

Авалодванне граматыкай выражаецца і ў засваенні складу маўлення. У старэйшым дашкольным узросце, па дадзеным С.Н.Карпавай, адносна невялікая колькасць дзяцей спраўляецца з задачай вылучэння асобных словаў са сказа. Гэтае ўменне фармуецца паступова, марудна, але выкарыстанне асобных прыёмаў дапамагае значна паскорыць працэс. Напрыклад, пры дапамозе апораў дзеці вылучаюць прапанаваныя ім словы (акрамя злучнікаў і прыназоўнікаў). Самае істотнае, што яны пераносяць прыёмы аналізу, выпрацаваныя пры дапамозе апораў, на дзеянні без іх. Гэта такія аперацыі:

Маўленне дзяцей пяці год насычаецца словамі ўсіх часцінаў мовы. У гэты перыяд яны актыўна займаюцца словатворчасцю, словазмяненнем, ствараюць мноства неалагізмаў.

У старэйшым дашкольным узросце дзеці ўпершыню спрабуюць самастойны выкарыстоўваць граматычныя сродкі і аналізаваць граматычныя факты.

Пяцігадовыя дзеці пачынаюць авалодваць і сінтаксічынм ладам мовы. Праўда, гэта даецца з цяжкасцямі і таму тут вядучая роля належыць дарослым, якія павінны аказваць дапамогу, напрыклад, у пошуку патрэбных прычынна-выніковых і часавых сувязяў пры разглядзе абектаў.

Дзеці гэтага ўзросту валодюць навыкамі самастойнага словаўтварэння пры дапамозе неабходых афіксаў.

У дзяцей пяці год праяўляецца крытычнае стаўленне да граматычных памылак, выяўляецца ўменне кантраляваць сваё маўленне.

У разглядаемы ўзроставы перыяд павялічваецца ўдзельная вага простых развітых і складаназалежных сказаў.

Такім чынам, у маўленні старэйшых дашкольнікаў ўзрастае колькасць развітых сказаў з аднароднымі членамі, павялічваецца абём простых і складаных сказаў. Да канца дашкольнага дзяцінства дзіця авалодвае практычна ўсімі злучнікамі і правіламі іх выкарыстання. Аднакнават у дзяцей, якія ідуць у першы клас, асноўны масіў тэкста (55%) складаюць простыя сказы, што знаходзіць падцверджанне ў працах Л.А. Калмыковай. Важным момантам у развіцці маўлення старэйшага дашкольнага ўзросту зяўляецца павелічэнне колькасці абагульняючых словаў і ролі пабочных скзаў. Гэта сведчыць аб развіцці ў дашкольнікаў абстрактнага мыслення.

Асновай, на якой будуецца засваенне мовы, зяўляецца скіраванасць на гукавую форму слова. А.Н. Гвоздеў адзначае зяўленне на пятым годзе жыцця дзіцяці першых спробаў асэнсаваць значэнне слова і даць яго этымалагічнае тлумачэнне. Ён указвае на тое, што гэтыя спробы вядуць да супастаўлення словаў з падобным гучаннем. Што нярэдка вядзе да памылковага збліжэння. Напрыклад, слова горад збліжаюць са словам горы. Гэта значыць, што сэнсавае тлумачэнне ідзе праз гукавое супастаўленне. Дастатковая асэнсаванасць маўлення зяўляецца толькі ў працэсе спецыялізаванага навучання.

Што датычыць развіцця гукавога боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

У дзяцей удасканальваецца слыхаваое ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў слова, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць верыш самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах[15, с.66].

Практычна ўсе псіхолагі і метадысты, які займаліся праблемаю развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў, адзначаюць, што для плённага развіцця маўлення важна валодаць дакладнымі ўляўленнямі пра гукавы склад мовы (словаў) і умець аналізаць яе. Уменне чуць кожны асобны гук у слове, выразна адрозніваць яго ад суседняга гуку, ведаць з якіх гукаў складаецца слова, а гэта значыць умець аналізаваць гукавы склад слова - вось пералік найважнейшых перадумоваў для правільнага навучання пісьму. Навучанне грамаце - адзін з самых важных этапаў развіцця ўсведамлення гукавога боку мовы.

А.Н. Гвоздеў указвае, што "хаця дзіця заўважае розніцу ў асобных гуках, але раскладванне слова на самастойныя гукі не адбываецца". Разам з тым у некаторых дзённіках па развіццю дзяцей ёсць указанні на тое, што некаторыя дзеці спрабуюць самстойна аналізаваць гукавы склад слова яшчэ задоўга да пачатку вывучэння граматы. Так у дзённіку Э.І. Станчынскай ёсць указанне, што яе Юра ва ўзросце пяці год васьмі месяцаў мае жаданне, як яна піша, аналізаваць словы. Юра чытаць не ўмее, ведае выпадковыя літары і лічбы, але гаворыць: «Мама, я ведаю, якія літары (трэба гукі) у вечарынка - в,ч,р,ін, ка».

А.В. Дзятцова выказвае меркаванне, што задача вылучэння гука ў слове, нягледзячы на яе цяжкасці, пасільная для дзіцяці. На яе думку няздольнасць вылучаць гукі ў слове не зяўляецца ўзроставай асаблівасцю, а звязана толькі з тым, што такой задачы перад дашкольнікам ніхто не ставіць, а сам ён у сваёй маўленчай практыцы не адчувае ў гэтым неабходнасці. Дадзеныя даследванняўА .В. Дзятцовай паказваюць, што ўжо ў сярэдняй групе дзіцячага сада дзеці могуць не толькі пазнаваць той або іншы гук у слове, але і самастойны вылучаць гукі ў слове. У старэйшай групе з гэтай задачай спраўляецца больш паловы дзяцей:

- пазналі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- у сярэдзіне слова 75% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў сярэдзіне слова 60% дзяцей.

Калі нават без спецяльнага навучання ў старэйшых дашкольнікаў фармуецца ўменне вылучаць асобныя гукі ў словаў, то пры спецыяльна арганізаваным навучанні дзеці дастаткова лёгка авалодваюць гукавым аналізам словаў.

Да пяці гадоў прыём параўнання і супастаўлення падобных і розных прадметаў (па форме, колеру, памеры) трывала ўваходзіць у жыццё дзяцей і дапамагае ім абагульняць прыкметы, вылучаць сярод іх істотныя. Дзеці свабодна карыстаюцца абагульняючымі словамі, групуюць прадметы ў катэгорыі па родавай прыкмеце. Развіваецца сэнсавы бок маўлення: зяўляюцца абагульняючыя словы, сінонімы, антонімы, адценні значэнняў словаў, адбываецца адбор дакладных па сітуацыі выражэнняў, словы ўжываюцца ў розных значэннях, выкарыстоўваецца шырокі спектр прыметнікаў як эпітэтаў.

Такім чынам, у дашкольных установах педагогі шырока выкарыстоўваюць дыдактычныя гульні як вельмі эфектыўны метад развіцця маўлення.

 

свернуть

Навучанне пераказу мастацкіх твораў

     Пераказ – аднаўленне літаратурнага твора ў  вусным выразным маўленні. Уяўляе сабой складаны разумовы навык які фарміруецца паступова ў працэссе навучання. У форме пераказу выяўляецца мастацка-маўленчая дзейнасць дашкольнікаў на пачатковым этапе яе развіцця.

        Пытанні навучання дзяцей дашкольнага ўзросту пераказванню неаднаразова асвятляліся ў педагагічнай літаратуры. К.Дз. Ушынскі сярод метадаў развіцця всунага маўлення раіўактыўны, асэнсаваны пераказ казак і апавяданняў. Л.І. Ціхеева распрацавала патрабаванні да твораў, што прапануюцца для пераказвання, дала шэраг метадычных парад па навучанні пераказу ў дзіцячым садзе. Я.А. Флёрына таксама надавала вялікую ўвагу пытанням навучання дашкольнікаў пераказванню, разглядала пераказ як першы крок дзіцяці да самастойнага распавядання, як творчую дзейнасць, якая ўзбагачае маўленне новымі сродкамі выразнасці. Методыку навучання дашкольнікаў пераказванню распрацоўваюць такія сучасныя педагогі, як А.М. Бародзіч, В.В. Гербава, А.С. Ушакова і інш.

      Заняткі па навучанні пераказванню літаратурных твораў праводзяцца ва ўсіх узроставых групах з паступовым ускладненнем прыёмаў пераказу. Для гэтага падбіраюцца празаічныя творы з яркай кампазіцыяй, напісаныя даступнай дзецям мовай без складаных граматычных формаў, кароткімі, выразнымі фразамі, якія маюць выхаваўчае значэнне, уяўляюць сабой узоры дзіцячай мастацкай літаратуры. Такім патрабаванням найбольш адпавядаюцьнарлдныя казкі, дзе багата дыялогаў, а ўвагу дзяцей прыцягваюць спецыфічныя нарлдныя або казачныя звароты (жыць-пажываць; толькі яго і бачылі; высока сядзіць, далёка глядзіць і да т.п.).

         Для першых пераказаў падбіраюцца творы невялікага аб’ёмаў з простым дынамічным сюжетам. Пераказ маленькіх твораў, блізкі да тэксту або амаль даслоўны, з’яўляецца асновай для больш складаных формаў пераказу. Тэкст з некалькіх сказаў можа быць прачытаны выхавальнікам некалькіх разоў, не стамляючы дзяцей, а закончаны пераказ найбольш задавальняе дзяцей. Дзеці з поспехам пераказваюць невялікія казкі, такія, як “Коцік Петрык і мышка”, адпавяданні (напрыклад, “Яблык” В.Хомчанкі, “Кубік на кубік” Я.Тайца).

        Дзецям старэйшага ўзросту для пераказаў падбіраюцца больш складаныя і аб’ёмныя творы, напрыклад народныя казкі “Пшанічны каласок”, “Муха-пяюць”, “Маша і мядзведзь”, апавяданні “Яшава рукавічка” В.Хомчанкі, “Бярозчыны валёнкі” У.Юрэвіча і інш. Дзецям гэтага ўзросту даступны апавяданні з маральнай накіраванасцю (“Пажарныя сабакі Л.М. Талстога, “Страшная казка” В.Віткі, беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”). Рэкамендуюцца для пераказу і некаторыя апісальныя творы, такія, як “Вожык” В. Прышвіна, “Кот Васька” К.Дз. Ушанскага і інш.

       Падабраўшы літаратурны твор, выхавальнік рыхтуецца да падачы яго дзецям, прадумвае структуру заняткаў, прыёмы кіраўніцтва дзецьмі. Уважліва знаёміцца са зместам твора, выяўляе неразумелыя дзецям словы, практыкуецца ў выразным чытанні.  

      Не знаёмыя дзецям словы выхавальнік тлумачыць перад чытаннем. Напрыклад, слова янот лепш растлумачыць дзецям да чытання, паказаўшы малюнак, расказаўшы пра гэтую жывёлу. Такое слова, як куртаты, выхавальнік можа паясніць падчас чытання сінонімам кароткі.

     Падбор твораў для пераказвання, прыёмы навучання залежаць ад вопыту дзяцей, іх узроставых асаблівасцей, ад складанасці твора.

     Пачынаючы з сярэдняга узросту, дзяцей сістэматычна вучаць пераказу. На першых занятках ім прапануюцца добра вядомыя казкі, потым новыя, только што праслуханыя творы. Ў апошнім выпадку азнаямленне з творамі збліжаецца ў часе з пераказамі, што вымагае ад дзяцей ускладнення іх мысліцельна-маўленчай дзейнасці, і працэс авалодання мастацкім матэрыялам праходзіць больш інтэнсіўна.

         Часам перад чытаннем твора трэба правесці ўступную гутарку – паставіць 1-2 пытанні для актывізацыі вопыту дзяцей, для падвядзення іх да асэнсаванага ўспрымання. Так, перад чытаннем апавядання Н. Калінінай “Памочнікі” можна спытацца, як дзеці дапамагаюць у дзіцячым садзе і дома накрываць на стол. Пасля такой кароткай гутаркі выхавальнік робіць пераход: «А зарах паслухайце, як дапамагалі накрываць на стол Саша і Алёша. Апавяданне называецца “Памочнікі”». Аднак гутарка не абавязковы этап заняткаў, тым больш што ў групе «Чамучкі» выкарыстоўваюцца кароткія творы якія поўнасцю адпавядаюць вопыту дзяцей.

      Каб падрыхтаваць дзяцей да пераказу, выхавальнік 1-2 разы выразна чытае твор, ставіць дзецям некалькі пытанняў па яго змесце, паказвае ілюстрацыі, робіць тлумачэнне, а потым чытае яшчэ раз, папярэдзіўшы, каб дзеці ўважліва слухалі і запаміналі апавяданне (казку), бо затым яны самі будуць яго пераказваць. Устаноўка на запамінанне актывізуе работу памяці, увагу дзяцей, аде даецца яна толькі перад паўторным чытаннем.

      Далей выхавальнік выклікае дзяцей для пераказвання. Ён дапамагае ім пытаннямі, падказкамі. Калі дзіця не можа самастойна пераказваць, выхавальнік прапануе яму распавядаць разам з ім. Ён пачынае фразу, а дзіця працягвае яе. Напрыклад:

Выхавальнік: Жылі-былі …

Дзіця: … курачка і пеўнік.

Выхавальнік: Курачка яйкі несла …

Дзіця: … а пеўнік зярняткі здабываў.     

         Акрамя сумеснага пераказу выкарыстоўваецца прыём адлюстраванага пераказу, калі дзіця паўтарае за выхавальнікам фразу з пачатку:

Выхавальнік: Жылі-былі …

Дзіця: Жылі-былі дзед і бабка.

       Такі прыём выкарыстоўваецца на пачатковых этапах навучання пераказу, а таксама ў рабоце з дзецьмі, якія адчуваюць цяжкасці ў выкананні задання.

      Пераказ добра знаёмых дзецям народных казак праводзіцца інакш. Пасля чытання або распавядання казкі казкі выхавальнік ставіць некалькі пытаняў, дае тлумачэнне і прапануе пераказаць твор. На паўторных занятках зусім не трэба чытаць казку, можна адразу заслухаць пераказ дзіцяці, якое добра валодае маўленнем. Дашкольнікі часам аднаўляюць тэкст з істотнымі пропускамі. Выхавальнік указвае на гэта (Ты не пра ўсё расказаў; Успомні, чым усе закончалася). Можна далучаць дзяцей групы да ўзнаўлення прапушчанай часткі апавядання або прапанаваць нагадаць паслядоўнасць апавядання. Мэтазгодна прачытаць прапушчаныя радкі тэксту, нацэліўшы апавядальніка і ўсю групу на аднаўленне іх у пераказе.

        Па заканчэнні выхавальнік адзначае, з чым дзіця справілася добра, а што трэба палепшыць. Пры гэтым ён дае канкрэтныя парады, напрыклад, прапануе дзіцяці вымавіць тую ці іншую фразу гучней, выразней і т.п. Такія канкрэтныя патрабаванні станоўча ўплываюць на якасць наступных пераказаў.

     Вельмі плённымі ў плане развіцця звязнага маўлення (пераходу ад дыялагічнага да маналагічнага маўлення) з’яўляюцца гульні-інсцэніроўкі, у якіх разыгрываюцца прыдуманныя разам з выхавальнікам працягі знаёмых твораў. Напрыклад, пасля пераказу дзецьмі казкі “Коцік, пеўнік і лісіца”, які суправаджаўся дэманстрацыяй персанажаў на фланелеграфе, выхавальнік прапануе паслухаць, што было далей: “Пайшоў коцік зноў на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы і пачаў абед варыць. Раптам у дзверы пастукалі. Пеўнік спужаўся, а гэта быў маленькі …” (паказвае малюнак) – “Зайчык”. – “Зайчык гаворыць…” – “Не бойся мяне, гэта я – маленькі зайчык”… Напрыканцы выхавальнік прапануе жадаючым расказаць працяг казкі яшчэ раз, калі дзеці адчуваюць цяжкасці, дапамагае ім пачаткам фразы.

     Ва ўзросце пяці-шасці працэс успрымання і эмацыянальнага засваення дзецьмі мастацкіх твораў удасканальваецца, павышаецца ўвага і цікавасць іх да вобразнага слова.

      На занятках па пераказванні выхавальнік праводзіць уступную гутарку (але не абавязкова), далей выразна чытае твор 1-2 разы, праводзіць гутарку па ягозмесце. Пытанні выхавальніка засяроджваюць увагу дзяцей на паслядонасці развіцця падзей, апісаннях, выразных словазлучэннях і зваротах. У гутарцы дзеці лепш засвойваюць моўны матэрыял твора. Пачынаецца яна з рэпрадуктыўных пытанняў, якія вымагаюць аднаўлення ў памяці дзяцей вобразаў. У канцы гутаркі трэба ставіць пытанні, каб заахвоціць дзяцей выказаць сваё стаўленне да герояў, ацаніць іх характары і ўчынкі, зрабіць высновы.  

      Пасля гутаркі апавядання чытаеццаяшчэ раз, затым выхавальнік прапануе дзецям пераказаць твор. Перад пераказваннем трэба вытрымаць невялікую паўзу з такім указаннем: “Усе падумайце, як вы будзеце распавядаць”. Колькасць дзяцей, якія пераказваюць твор, залежыць ад яго аб’ёму , ад паўнаты пераказаў. Кожнае дзіця пераказвае твор поўнасцю.

     Калі дзеці навучацца пераказваць невялікія творы, ім можна прапанаваць пераказваць па частках і большыя па памеры тэксты. Выхавальніку трэба адразу абмежаваць пераказ дзіцяці часткай: “Ты раскажаш пра тое, хто дапамог зайчыку выгнаць лісічку з хаткі”. А можна выкарыстаць такі прыём: адно дзіця пачынае пераказваць,другое працягвае і т.д. Перад пераказам неабходна папярэдзіць дзяцей, што яны будуць распавядаць не ўвесь твор ад пачатку да канца, а па частках.

     У працэсе кіраўніцтва пераказваннем выхавальнік выкарыстоўвае разнастайныя метадычныя прыёмы. Калі дашкольнік няўдала ўжыў тое ці іншае слова, выхавальнік выкарыстоўвае падсказку, калі дзіця робіць доўгую паўзу, педагог працягвае пераказ сам. Ён ацэньвае паўнату пераказу адзначае самастойнасць выкарыстанне розных інтанацый і рознага тэмпу маўлення. Дзеці таксама далучаюцца да ацэнкі пераказаў таварышаў напрыклад, адзначаюць, ці выразна яны пераказвалі, якія “прыгожыя” словы і выразы ўжылі.

         Пасля неаднаразовага пераказу дзецям старшай групы  выхавальнік можа прапанаваць прыдумаць свій варыянт казкі з паслядоўным увядзеннем у яе новых персанажаў. Сваімі ўказаннямі педагог дапамагае дзецям выканаць гэтае заданне, прытрамліваючыся сюжэту і моўных асаблівасцей казкі. Можна прапанаваць уявіць далейшае развіццё падзеі і адпаведна логіцы прачытанага твора апісаць дзеянні і стан персанажаў у новай сітуацыі, карыстаючыся лексікай твора. Такім чынам, пераказ можа быць дапоўнены слоўнай творчасцю дзяцей. Гэта спрыяе больш поўнаму і глыбокаму засваенню літаратурна-мастацкага матэрыялу, падмацоўвае яго ўплыў на развіццё звязнага маўлення дзяцей.

         Дзецям старэйшага ўзросту можна даць для пераказу 2-3 добра знаёмыя апавяданні, блізкія па тэме. Можна прапанаваць пераказ апавядання або казкі на выбар. На такіх занятках пераказы дзяцей больш кароткія, сціслыя.

          Мэтазгодна правесці заняткі па пераказванні  па малюнках дзяцей. Для гэтага на першых занятках трэба прачытаць выхаванцам твор, правесці гутарку па яго змесце. Для такой работы падбіраюцца творы, змест якіх дзеці змогуць адлюстраваць на малюнках (напрыклад, “Ранішнія прамяні”, “Чатыры жаданні” К.Дз. Ушынскага і інш.).

         Выхавальнік падбірае малюнкі адпаведна паслядоўнасці эпізодаў у творы (па аднаму малюнку на кожны эпізод). Усе малюнкі выстаўляюцца перад дзецьмі. Спачатку дзеці распавядаюць па асобных малюнках, а  ў канцы адзін або два дашкольнікі – па ўсіх адразу. Можна аднаму дзіцяці прапанаваць расказаць па ўсіх малюнках, а потым іншым дзецям – па асобных.

         Больш складаны прыём навучання – пытанні па змесце твора ў выглядзе плана. План трэбы прапанаваць дзецям пасля чытання твора, перад пераказам. Гутарка ў гэтым выпадку не праводзіцца. Спачатку выхавальнік некалькі разоў нагадвае пытанні ў ходзе пераказвання, пакуль дзеці не навучацца запамінаць іх. Дзяцей старэйшага ўзросту неабходна вучыць складанню плана, а затым выкарыстанню ўласнага плана пры пераказе. Паводле Л.А. Венгера і А.Л. Венгера, вельмі карысна “канспектаванне” дзецьмі казак з дапамогай умоўных геаметрычных фігур з наступным пераказам па мадэлі, што атрымалася.

         Можна правесці пераказванне знаёмых казак або апавяданняў па выбары дзяцей. Выхавальнік называе 2-3 творы і прапануе ўсім падумаць, хто які твор хоча пераказаць. На некаторых занятках можна прапанаваць для пераказу два тэксту: першы – новы для дзяцей, параўнальны лёгкі, а другі – ужо вядомы (ён павінен быць кароткім).

         Прапануюцца для пераказвання і творы апісальнага характару. Гэта, як правіла, тэксты пра прыроду В. Біянкі, Я. Чарушына, К. Каліны і інш. Пераказ апісальных твораў павінен абавязкова абапірацца на веды, вопыт дзяцей. З дапамогай пераказу дзеці глыбей і паўней засвойваюцьзвесткі пра прыроду, вучацца назіраць яе, адшукваць новае ў знаёмым і расказваць пар гэта вобразна, цікава.

         Каштоўным прыёмам навучання з’яўляецца ацэнка, аналіз і абмеркаванне дзецьмі пераказаў сваіх таварышаў. Дзяцей трэба вучыць уважліва выслухоўваць пераказы іншых, добразычліва абмяроўваць іх.

         Эфектыўным прыёмам практыкавання дзяцей у выразнасці выступае гульня-драматызацыя, якая не патрабуе дэкарацый, касцюмаў і папярэдняй падрыхтоўкі і праводзіцца ў канцы заняткаў.

 

свернуть

ДАЛУЧЭННЕ ДАШКОЛЬНІКАЎ ДА ЖЫВОГА СЛОВА ФАЛЬКЛОРУ

Мастацка-маўленчая дзейнасць - асноватворная дзейнасць ў працэсе выхавання ў дзяцей любові да роднай мовы, фарміравання ў іх чуйнасці да выразна-выяўленчых моўных сродкаў, развіцця адпаведнай моўнай здольнасці. Паўнацэннае маўленчае развіццѐ дзіцяці без апоры на жывое слова народа немагчыма. Развіццѐ ў дзяцей дашкольнага ўзросту чуцця да ўспрымання вобразнага ладу фальклорных твораў фарміруе іх уменне выкарыстоўваць выразна-выяўленчыя сродкі ў сваім маўленні з першых гадоў жыцця. Старэйшыя дашкольнікі, што выхоўваюцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рускім моўным рэжымам імкнуцца навучыцца размаўляць на беларускай мове не толькі правільна, але і па-мастацку прыгожа, вобразна. Выхаванне ў дашкольнікаў успрымання твораў фальклору спрыяе авалодванню выхаванцамі вобразнасцю звязнага маўлення. Мова твораў фальклору - гэта і змест, і сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове, яе выразнасці. Моўны матэрыял для развіцця выразнасці беларускага маўлення павінен вызначацца пэўным багаццем як з лінгвістычнага, так і з педагагічнага пункту гледжання. Найлепшым яго ўзорам з'яўляюцца творы вуснай народнай творчасці, якія выступаюць не толькі як універсальная педагагічная сістэма навучання дашкольнікаў выразнасці маўлення, але і найбольш даступная для дзіцяці форма духоўнасці, праз якую яно дачыняецца да мастацкіх вытокаў беларускай мовы. Мастацтва слова ѐсць мастацка-вобразная форма пазнання. Менавіта шляхам азнаямлення дзяцей з беларускім фальклорам можна найбольш лѐгка і хутка далучыць іх да паглыбленага разумення вобразнага багацця роднай мовы, неабходнага для самавыражэння асобы; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету кожнага выхаванца. Крыніцай фарміравання мастацка-маўленчай здольнасці з'яўляюцца творы беларускага і рускага фальклору, эмацыянальна-вобразныя зносіны, арганізаваныя на аснове параўнання фальклорных твораў. Засваенню дзецьмі на ўзроўні чуцця выразнага багацця беларускай мовы спрыяе наяўнасць блізкароднасных паралелей фальклорных твораў рускага і беларускага народаў. Разуменне тэксту звязана з фанетычным афармленнем, граматычнай пабудовай выказвання, але ў асноўным вызначаецца ступенню авалодвання лексікай, якой напоўнены гэты тэкст. Супастаўленне сюжэтаў блізкароднасных твораў дапамагае звярнуць увагу дзіцяці на адметнасць мастацкіх сродкаў кожнага з іх, параўнаць вобразныя словы і трапныя выразы ў паралельных мастацкіх тэкстах. Важнай умовай авалодання выразнасцю беларускага маўлення з'яўляецца параўнанне выразна-выяўленчых сродкаў рускай і беларускай мовы, што садзейнічае асэнсаванню і выкараненню памылак інтэрферэнцыі.

Педагогі дашкольнай установы з'яўляюцца для дзіцяці праваднікамі ў цудоўны свет фальклору. У сувязі з гэтым ім пажадана добра ведаць творы вусна-паэтычнай творчасці для дзяцей, у кожнай узроставай групе дашкольнай установы неабходна стварыць цэнтры маўленчай актыўнасці, у якія ўваходзяць кніжныя куткі, дзе выстаўлены для дзяцей лепшыя ўзоры вусна-паэтычнай творчасці двух братніх народаў. Разам з тым каб данесці да дзіцяці жывое і гаваркое народнае слова, маўленне педагога павінна вызначацца такімі камунікатыўнымі якасцямі, як правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, багацце (разнастайнасць), слушнасць.

Эмацыянальна-вобразныя зносіны педагога з дзецьмі і дзяцей паміж сабой. Паколькі важнай задачай у фарміраванні выразнасці беларускага маўлення выступае адпрацоўка навыкаў і ўменняў слухаць і разумець беларускае маўленне, заўважаць тыя асаблівасці, што надаюць яму выразнасць і вобразнасць, асноўным сродкам першапачатковага азнаямлення дзяцей з багаццем беларускай мовы з'яўляюцца эстэтычна-вобразныя зносіны падчас азнаямлення з творамі слоўнага мастацтва. У працэсе гэтых зносін дзеці авалодваюць уменнем выразна і вобразна размаўляць па-беларуску.Эстэтычна-вобразныя зносіны паводле зместу вусна- паэтычных твораў уплываюць на культуру маўлення як прамоўцы, так і слухача. Наладжванне беларускамоўных эмацыянальна-вобразных зносін дашкольнікаў з выкарыстаннем фальклорных твораў у час іх назіранняў за з'явамі прыроды і навакольнага асяроддзя, у працэсе беларускіх народных гульняў, мастайка-маўленчай дзейнасці дае магчымасць стварыць жывую свабодную атмасферу, якая спрыяе не толькі развіццю мастацкага ўспрымання навакольнага свету, але і фарміраванню на яго аснове вобразнасці беларускага маўлення.

Асаблівасці зместу і методыкі тэхналогіі

Далучэнне дашкольнікаў да жывога слова фальклору, фарміраванне выразнасці іх беларускага маўлення ва ўмовах блізкароднаснага руска- беларускага двухмоўя адбываецца ў працэсе іх эстэтычна-вобразных зносін у час мастацка-маўленчай дзейнасці. Кожны мастацкі твор, з якім знаѐмяцца дашкольнікі, вызначасцца сваѐй мастацкай мовай, сваімі выразна- выяўленчымі сродкамі. Змест тэхналогіі фарміравання выразнасці беларускага маўлення дзяцей ва ўмовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя прадугледжвае: усведамленне дашкольнікамі элементарных уяўленняў аб асаблівасцях жанраў фальклору, прызначэнні кожнага жанру і яго мастацкіх сродках; адметнасці выразна-выяўленчай сістэмы кожнага з жанраў фальклору; удасканаленне ўмення дзяцей вызначаць жанравыя прыкметы і асаблівасці фальклорных твораў; падвядзенне дзяцей дашкольнага ўзросту да правядзсння паралеляў паміж творамі рускага і беларускага фальклору, вызначэння іх агульных уласцівасцей і адметных нацыянальных асаблівасцей; авалодванне выхаванцамі пэўнымі ўяўленнямі аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці і вобразнасці рэпрадуктыўнага маўлення ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя;развіццё ўмення дакладна і слушна выкарыстоўваць розныя сродкі мастацкай выразнасці пры пераказе твораў беларускага фальклору, у час гульняў-драматызацый на аснове казачнай творчасці, народных гульняў-драматызацый; спрыянне развіццю ўмення адэкватнага выкарыстання сродкаў маўленчай выразнасці ў розных формах эстэтычна-вобразных зносін.

Тэхналагічная схема сістэмы мастацка-маўленчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўключае: мастацтвазнаўчы, функцыянальны і нацыянальна-культурны напрамкі. Мастацвазнаўчы напрамак уключае ўспрыманне мастацкага твора, засваенне дзецьмі элементарных уяўленняў аб жанрах фальклору, іх прызначэнні і мастацкіх сродках выразнасці. Засваенне вобразных слоў і выразаў. Функцыянальны напрамак скіраваны на паглыбленне уяўленняў дзяцей аб мастацкіх сродках розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў выхаванцаў пэўных уяўленняў аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці рэпрадуктыўнага маўлення, наладжванне эмацыянальна-вобразных зносін па творах беларускага фальклору. Нацыянальна-культурны напрамак уключае пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, засваенне дзецьмі адметных асаблівасцей вусна-паэтычнай творчасці рускага і беларускага народаў (параўнанне мастацкіх выразна-выяўленчых сродкаў у творах фальклору рускага і беларускага народаў).

Методыка тэхналогіі фарміравання выразнасці маўлення дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму ўключае методыку азнаямлення дашкольнікаў з творамі беларускага і рускага фальклору і ўласна методыку развіцця вобразнага беларускага маўлення старэйшых дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму. Фарміраванне выразнасці беларускага маўлення ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму адбываецца паэтапна. Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалѐння мастацка-маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Першы этап навучання ўключае эстэтычна-вобразныя зносіны на аснове твораў беларускага фальклору. Асноўная ўвага ў працэсе іх правядзення звяртаецца на авалодванне старэйшымі дашкольнікамі пэўным мінімумам уяўленняў аб розных жанрах фальклору, сродках іх мастацкай выразнасці. Пры правядзенні эстэтычна-вобразных зносін деці спачатку знаѐмяцца з пэўным фальклорным творам, а потым выконваюць гульнявыя творчыя практыкаванні і заданні па яго змесце. Іх увага накіроўваецца на ўспрыманне выразна-выяўленчых сродкаў розных фальклорных жанраў і засваенне элементарных ведаў аб іх асаблівасцях, што спрыяе найбольш глыбокаму літаратурна-пазнавальнаму развіццю старэйшых дашкольнікаў. Галоўнае тут – даць магчымасць дзіцяці адчуць прыгажосць мастацкага слова і вобраза, які ствараецца пад яго ўплывам. Увага дашкольнікаў звяртаецца як на змест і асаблівасці розных фальклорных жанраў, так і на асэнсаванае засваенне дашкольнікамі ведаў аб мастацтве слова наогул. Каб дзеці маглі лепей усвядоміць выразна-выяўленчыя сродкі фальклорных твораў, іх увазе прапаноўваюцца тыя жанры, у якіх гэтыя сродкі сустракаюцца часцей за астатнія. Так, знаѐмства з мастацкім гукапісам адбываецца з дапамогай такіх жанраў, як песенькі, забаўлянкі, лічылкі. Са стылістычнымі сродкамі выразнасці дзеці знаѐмяцца ў час работы з прыказкамі, загадкамі, жартоўнымі, лірычнымі песнямі, гульнямі, казкамі, апавяданнямі, паданнямі. Зразумела, што сцэнарыі актывізуючых зносін на першым этане навучання, якія знаѐмяць дзяцей з рознымі жанрамі, маюць сваю спецыфіку, але асноўныя іх часткі не змяняюцца:

1)расказванне твора;

2)"Сакрэты Чараўніцы мовы" (знаѐмства з лексічнымі выразнымі сродкамі);

3)пагуляем - адгадаем (знаѐмства з кампазіцыйнымі выразнымі сродкамі);

4)тэатральная хвілінка (знаѐмства з інтанацыйнымі выразнымі сродкамі).

Калі творы беларускага фальклору, якія падбіраюцца для азнаямлення дашкольнікаў з вусна-паэтычнай творчасцю, маюць блізкароднасныя паралелі ў рускім фальклоры, то азнаямленне з імі ідзе ў іншым напрамку:

1) расказванне твора;

2) параўнанне двух фальклорных твораў наміж сабой, вызначэнне іх асаблівасцей і ўласцівасцей;

3) творчыя гульнявыя заданні па змесце твора.

Авалодванне вусным маўленнем прадугледжвае знаемства дзяцей са стылістычнымі сродкамі выразнасці. Каб дашколыіікі маглі іх хутчэй заўважыць у мастацкім творы, ім прапаноўваюцца заданні. якія ўваходзяць у частку сцэнарыя "Сакрэты Чараўніцы мовы". Гэта гульнявыя практыкаванні:

- назаві словы, якія робяць мастацкі твор прыгожым;

- назаві словы. якія сустракаюцца толькі ў казцы;

- знайдзі ў казцы прыказкі, трапныя выразы, прыгожыя параўнанні;

- падбяры прыгожыя словы да той ці іншай рэчы, з'явы, казачнага вобразу;

- знайдзі, якога прыгожага слова не хапае;

- знайдзі словы, якія надаюць твору пяшчотнасць, замілаванасць;

- знайдзі прыгожае параўнанне;

- знайлзі незвычайнае параўнанне.

Значная ўвага надаецца практыкаванням па ўспрыманні і ўсведамленні сэнсавага складу слова. Пры іх правядзенні абавязкова ўлічваецца, штовырашэнне гэтай задачы залежыць ад жыццѐвага вопыту дзіцяці, ад запасу ягоўяўленняў, ад вобразнай памяці і эмацыянальнай ацэнкі. У працэсе работы змастацкім тэкстам дзецям даецца заданне знайсці ў творы словы, падобныя(супрацьлеглыя) па значэнні. Для гэтага праводзіцца гульня "Якія словы выпачулі". Калі ў творах сустракаюцца трапныя выразы, то ў дашколыіікаў нетолькі пытаюцца, як яны іх разумеюць, але і прапаноўваюць растлумачыць іхсэнс словамі, падобнымі па значэнні (гульня "Як сказаць інакш"). Некаторыя заданні накіроўваюцца на тое, каб расказаць пра казачную рэч, з'яву, персанаж словамі, падобнымі па значэнні (гульня "Хто раскажа інакш"). Цікаўнасць вызывае ў дзяцей практыкаванне, дзе неабходна падабраць і ўставіць у тэкстслова, якое найбольш падыходзіць па сэнсе (варыянты слоў аднаго сінанімічнага раду прапаноўваюцца педагогам) - гульня "Падбяры найбольш прыдатнае слова". Такая работа праводзіцца як с празаічным, так і з вершаваным (паэтычным) тэкстам, дзе рыфма падказвае дзецям найбольш прыдатнае словаз пэўнага сінанімічнага раду, падкрэслівае значнасць яго выбару для прыгожай гукавой афарбоўкі верша. Кампазіцыйныя сродкі выразнасці казачнай творчасці дзеці спасцігаюць на прыкладзе кампазіцыйнай пабудовы казак пра жывѐл. Для гэтага ім даюцца такія заданні, як "Пачні казку", "Вызначы казачны канчатак", "Знайдзі ў казцы паўторы", "Колькі разоў паўтараецца ў казцы дзеянне?", "Колькі разоў сустракаецца герой з рознымі казачнымі персанажамі?", "Ці ѐсць у казцы прыказкі, прымаўкі, песенькі, заклічкі?". Гэтыя заданні ўключаюцца ў частку сцзнарыя "Пагуляем-адгадаем". Сюды ж уваходзяць гульнявыя практыкаванні па вызначэнні рыфмаванай пабудовы вершаванага твора. Дзеці практьткуюцца ў вызначэнні аднолькавых "хвосцікаў" (канчаткаў слоў), падбіраюць словы, падобньгя па гучанні, знаходзяць неабходную рыфму. У змест сцэнарыяў актывізуючых зносін на першым этапе навучання ўключаецца "Тэатральная хвілінка", якая садзейнічае засваенню выразнага вымаўлення гукаў і гукаперайманняў, адпрацоўцьг інтанацыйнай выразнасці маўлення. Маўленчым матэрыялам для гэтай работы служаць творы малых фальклорных жанраў, якія ў большай ступені насычаны мастацкімі сродкамі выразнасці. Значнасць такіх практыкаванняў заключаецца ў наступным:

- па-першае, невялікія па памеры творы дазваляюць пры мінімуме часу сканцэнтраваць максімум увагі на пэўных выразных сродках маўлення;

- па-другое, выкарыстанне гэтых твораў пашырае лексіку выхаванцаў, актывізуе слоўнікавы запас, знаѐміць з лексічнымі выразнымі сродкамі, дапамагае авалодаць граматычным ладам беларускай мовы, яе інтанацыйнымі адценнямі;

- па-трэцяе, знаѐмства з прыказкамі і прымаўкамі, трапнымі выразамі набліжае дзіця да духоўных вытокаў беларускага маўлення, яго вобразнасці;

- па-чацвѐртае, большасць твораў маюць вершаваную форму, таму што менавіта вершаваны матэрыял успрымаецца дзецьмі з вялікім задавальненнем і дазваляе з найбольшай карысцю звярнуць увагу дзіцяці на выразнасць маўлення. Тэатральная хвілінка прызначаецца для развіцця ўсіх кампанентаў інтанацыйнай выразнасці маўлення выхаванцаў. Інтанацыйныя якасці голасу адпрацоўваюцца з дапамогай мастацкіх твораў, якія маюць розны тон гучання. Дзеці знаѐмяцца з пяшчотным, замілаваным тонам калыханак, радасным — заклічак, загадак, забаўлянак, жартоўных песень. Пасля праслухоўвання педагог пытаецца: "Як гучыць твор?" Разам з тым што дзеці вызначаюць асноўны тон гучання кожнага разглядаемага фальклорнага твора, іх знаѐмяць з яго зменлівасцю (нават напрацягу выканання аднаго твора). Так як асноўны тон гучання падкрэслівае сілу і вышыню голасу, яго выразнасць, то пасля азнаямлення з пэўнымі фальклорнымі жанрамі (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, песенькі) і завучвання іх на памяць, дашкольнікам раяць расказаць іх з той гучнасцю, якая адпавядае іх прызначэнню. Тэмп маўлення ў дзяцей можна адпрацоўваць з дапамогай лічылак, скорагаворак, казак. Пры гэтым таксама пажадана падкрэсліваць, што мяняць тэмп у маўленні можна ў залежнасці ад зместу апавядання ці выказвання і яго прызначэння. У калыханках тэмп маўлення павольны, у скорагаворках і лічылках - хуткі, у казках, апавяданнях, паданнях тэмп маўлення мяняецца ад змены сітуацыі. Знаѐмства выхаванцаў з тэмбрам маўлення адбываецца на матэрыяле беларускіх народных казак і апавяданняў. Пасля іх расказвання дзецям прапаноўваюцца заданні: "Адгадай, хто гаворыць", "Хто жыве ў рукавічцы","Які казачны герой да цябе звярнуўся?", "Казачныя загадкі". Даюцца заданні па змяненні тэмбру маўлення і ў час выканання іншых фальклорных жанраў. 3 гэтай мэтай праводзіцца практыкаванне "Раскажы твор ад імя...".

Спачатку з кожным жанрам фальклору дашкольнікаў знаѐмяць паасобку. Так, з дапамогай народных песень дзеці спасцігаюць багатую гукавую афарбоўку твора, прыгожыя гукаперайманні. Знаѐмства выхаванцаў з загадкамі ўключае заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці. Гэта дасягаецца з дапамогай наступных пытанняў:

- Якія прыкметы (якасці, уласцівасці, дзеянні) рэчы ці з'явы падказваюць нам адгадку?

- Якімі прыгожымі словамі апісваецца прадмет у загадцы?

- Як бы вы апісалі яе?

- Ці ѐсць параўнанне ў загадцы?

- Назавіце параўноўваемыя рэчы. 3 чым бы вы параўналі рэч, пра якую гаворыцца ў загадцы? Чаму?

Пры азнаямленні з забаўлянкамі дзеці вызначаюць асноўны тон іх гучання, памяншальна-ласкальныя суфіксы, эпітэты. 3 гэтай мэтай ім прапаноўваюць скласці ланцужок прыгожых слоў, слоўнае маляванне пэўнага персанажа. Даюцца заданні і на ўсведамленне дзецьмі гукарытмічнай пабудовы забаўлянкі: "Даскажы слова, каб гучала прыгожа", "Памяняй слова, каб гучала прыгожа". У працэсе работы з жартоўнымі песнямі дашкольнікі вызначаюць асноўны тон іх гучання, выконваюць заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці ("Знайдзіце перабольшванні ці памяншэнні ў змесце твора").

Знаѐмства з прыказкамі суправаджаецца вызначэннем прыгожых параўнанняў - "Знайдзі прыгожае параўнанне", эпітэтаў - "Ланцужок прыгожых слоў", сінонімаў - "Знайдзі падобныя словы, якімі расказваецца пра рэч ці з'яву", антонімаў -"Знайдзі словы наадварот". На матэрыяле прыказак увагу дзяцей звяртаюць і на сінтаксічныя сродкі мастацкай выразнасці. Для гэтага выхаванцам прапаноўваецца памяняць месцамі словы ў прыказках, сказаць прыказку з пытальнай, клічнай, апавядальнай інтанацыяй.

Найбольш наглядна адбываецца вызначэнне асаблівасцей розных жанраў фальклору, іх сродкаў мастацкай выразнасці пры правядзенні актывізуючых зносін другога тыпу, дзе робяцца супастаўленні, параўнанні двух блізкароднасных твораў, іх сюжэтаў і вобразаў. Часцей гэтыя паралелі вызначаюцца ў працэсе азнаямлення з такімі фальклорнымі жанрамі, як казка і прыказка. У працэсе знаѐмства дзеці назіраюць за нацыянальнымі жанравымі, асаблівасцямі аднаго і другога фальклорнага тэксту. Вызначаюцца тэмы, сюжэт фальклорных твораў, падкрэсліваюцца іх сродкі мастацкай выразнасці.

Знаѐмства дзяцей з рускімі варыянтамі казак пра жывѐл адбываецца значна раней, чым з іх беларускімі паралелямі. Вызначальным прынцыпам пазнавальных эстэтычна-вобразных гутарак выступае правядзенне паралеляў сюжэтаў і вобразаў, іх мастацкага апісання ў блізкароднасных творах двух братніх народаў. Увага звяртаецца на рысы іх падабенства і адрознення. Пры наяўнасці песенак, заклічак дзеці ўзнаўляюць іх, падкрэсліваюць, як расказваецца ў кожнай з іх пра пэўныя рэчы і дзеянні. Параўноўваюцца прыгожыя апісанні, мянушкі казачных персанажаў, іх рэчаў, месцы дзеяння. Дзеці лепей заўважаюць нацыянальны каларыт казачнага твора, яго мастацкія моўныя асаблівасці. Такая ж работа праводзіцца па вызначэнні падабенства паміж прыказкамі. Дзецям спачатку расказваецца на рускай мове пэўная сітуацыя, якая заканчваецца адпаведнай прыказкай. Пасля ў дашкольнікаў пытаюцца, пра што гаворыцца ў прыказцы, як пра гэта расказваецца (вызначаюцца сродкі мастацкай выразнасці). Потым педагог прапаноўвае ўзор беларускай прыказкі, падобнай па сваім сюжэце да рускай прыказкі, і дзеці вызначаюць, як расказваецца ў ѐй пра адпаведную рэч ці з'яву. Гэтая работа спрыяе ўзбагачэнню вобразнага маўлення дзяцей як на беларускай, так і на рускай мове, знаѐміць з вобразнай мовай беларускіх народных прыказак Пасля таго як выхаванцы пазнаѐмяцца з усімі фальклорнымі жанрамі, на адных занятках выконваецца работа па вызначэнні аднолькавых сродкаў мастацкай выразнасці ў розных жанрах фальклору. Пры ўспрыманні жанраў дзеці адчуваюць пэўную розніцу паміж імі. Другі этап навучання пачынаецца пасля таго, як дзеці атрымаюць першыя элементарныя веды аб асаблівасцях розных фальклорных жанраў і іх сродках мастацкай выразнасці. Асноўнай работай на другім этапе з'яўляецца паглыбленне ведаў дзяцей аб сродках мастацкай выразнасці розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў іх пэўных уяўленняў аб асноў ных сродках і спосабах дасягнення выразнасці маўлення. У працэсе навучання не толькі замацоўваюцца і ўдасканальваюцца веды старэйшых дашкольнікаў аб пэўных сродках выразнасці, але і развіваецца іх уменне дакладна і слушна выкарыстоўваць гэтыя сродкі ў працэсе ўласнага выразнага рэпрадуктыўнага маўлення.

Пры вызначэнні методыкі работы на другім этапе навучання мы зыходзім з агульнага метадычнага прынцыпу развіцця выразнасці маўлення, які накіраваны на развіццѐ ў дзяцей здольнасці да адчування эмацыянальных адценняў маўлення. Таму прыѐмы навучання на другім этапе падабраны з такім разлікам, каб забяспечыць перш засваенне дзецьмі навыкаў выразнага маўлення, а ў далейшым і функцыянальных стыляў мовы. Сцэнарыі актывізуючых зносін на другім этапе навучання ўключаюць гульнявыя практыкаванні і камунікатыўныя гульнявыя сітуацыі па авалодванні дзецьмі "сакрэтамі мастацкага маўлення" і будуюцца як цікавае падарожжа ў краіну Чараўніцы мовы на матывах вуснай народнай творчасці. Пры гэтым дзеці знаѐмяцца са сродкамі мастацкай выразнасці як аднаго, так і розных мастацкіх жанраў. Важным прынцыпам работы на гэтым этапе мы лічым фарміраванне ўдзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту асэнсаванага падыходу да выбарусродкаў мастацкай выразнасці. У адпаведнасці з мэтамі структурная пабудова сцэнарыяў на другім этапе навучання вызначаецца сваімі асаблівасцямі». Першая палова сцэнарыя ўключае такія часткі: "Сакрэты Чараўніцы мовы", "Маленькі тэатр", "Сустрэча з казкай*, "Пагуляем -адгадаем".

Спынімся на характарыстыцы частак, якія ўваходзяць у сцэнарыі актывізуючых зносін гэтага накірунку, больш падрабязна. Так, у частцы "Сакрэты Чараўніцы мовы " дзеці далей працягваюць знаѐміцца са сродкамі мастацкай выразнасці загадак. 3 гэтай мэтай яны выконваюць такія гульнявыя нрактыкаванні, як "Намалюй словамі адгадку", "Ланцужок прыгожых слоў", "Ланцужок падобных слоў", "Скажы інакш", "Знайдзі прыгожае параўнанне". Найбольшую цікавасць прадстаўляе для дзяцей частка "Маленькі тэатр". Тут выхаванцы спасцігаюць сродкі мастацкай выразнасці песенак, забаўлянак, адпрацоўваюць інтанацыйную выразнасць маўлення. Асноўны змест наступнай часткі "Сустрэча з казкай" складае азнаямленне дзяцей з казкай, дзе асноўнымі персанажамі з'яўляюцца тыя звяры, пра якіх дзеці разгадвалі загадкі, спявалі песенькі, расказвалі забаўлянкі, лічылкі. Пасля расказвання казкі дзецям прапаноўваюцца заданні на вызначэнне сродкаў мастацкай выразнасці: "Назаві паўторы ў казцы, "Пачні, працягвай, закончы...", "Раскажы казку ад імя...", "Закончы прыгожае словазлучэнне".

Апошняя частка сцэнарыя "Пагуляем - адгадаем" у асноўным уключае такія практыкаванні, як "Падбяры прыказку", "Пазнай па інтанацыі", "Працягвай казку", "Складзі прыказку з тых частак, што згубіліся". Другая палова сцэнарыяў на гэтым этапе навучання вызначаецца іншай структурнай будовай: "Расказванне казкі", "Сакрэты казкі", "Разгляд ілюстрацый да казкі", "Гульні-дыялогі", "Тлумачэнне зместу прыказкі па зместу казкі" ці розныя віды яе пераказу. Асноўнае месца тут займаюць гульні-дыялогі. Дзеці спачатку знаѐмяцца з казкай, а потым у змест актывізуючых зносін ўключаецца работа па разыгрыванні пэўных маўленчых сітуацый па матывах беларускай казачнай творчасці, гульні-дыялогі. Зыходзячы з камунікатыўнай функцыі мовы, дыялагічнае маўленне лічыцца асноўным і першасным. 3 гэтай формы маўлення неабходна пачынаць вучыць дзяцей беларускай мове. Такі падыход дыктуецца сфарміраванасцю дыялагічных уменняў і навыкаў у дзяцей на роднай мове. Пэўную значнасць для нас набывае і той факт, што для дыялагічнага працэсу камунікацый характэрна хуткае чаргаванне рэплік, кампазіцыйная прастата, выкарыстанне разнастайных маўленчых штампаў, зваротаў, воклічаў для надання маўленню эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці, наяўнасць адпаведнай інтанацыі, мімікі, жэстаў.

Дыялог, як ніякі іншы від дзейнасці, вельмі блізкі да натуральных зносін. Не завучванне рэплік на памяць, а толькі разуменне іх зместу і запамінанне пэўнай паслядоўнасці патрабавалася нам ад дашкольнікаў. (На памяць дзеці запамінаюць толькі вершаваныя дыялогі.) Вельмі важна, каб у навучанні дыялагічнаму маўленню была пэўная паслядоўнасць, якая складаецца з наступнага чаргавання работы: слуханне і разуменне дыялагічнага ўзору, узнаўленне дыялогу па памяці шляхам імітацыі, мадыфікацыі ўнутры сітуацыі, свабоднае дыялагічнае маўленне на беларускай мове. У нашым выпадку дыялогі складаюцца на аснове праслуханых казак здапамогай ілюстрацый да іх, якія тут выконваюць асноўную ролю. Спачатку дзеці разглядаюць разам з педагогам ілюстрацыю да пэўнай казкі, а потым "ажыўляюць", пераўвасобіўшыся ў яе персанажаў. Безумоўна, зацікавіўшыся зместам выказвання, на пачатковым этапе выхаванцы імкнуцца выразіць думку з выкарыстаннем рускіх моўных сродкаў. Станоўчае ўздзеянне аказвае ўвядзенне ў гульню-дыялог любімага казачнага героя. Ён мае магчымасць у любы час уключыцца ў дыялог і выправіць памылку дзяцей. Гэты персанаж разумее толькі беларускую мову і ўступае ў зносіны з дзецьмі толькі на ѐй. Для адпрацоўкі навыкаў звязнага рэпрадуктыўнага маўлення дашкольнікам прапаноўваецца прыгожа пераказаць тпвор. Часта гэтае заданне прадугледжвае варыянты: пераказ у скарочанай форме, нераказ часткі твора, пераказ таго, што больш спа-дабалася ці больш уразіла, пераказ ад імя аднаго з казачных герояў, пераказ па ўяўляемых ілюстрацыях. Падчас пераказаў звяртаецца ўвага на выкарыстанне дзецьмі ва ўласным маўленні трапных выразаў і вобразных слоў з мастацкага тэксту, складаных і простых. Названае заданне дапамагае дашкольнікам запомніць рэплікі герояў. Замацоўваючы іх у памяці, дзеці тым самым актывізуюць лексіку, што палягчае яе актыўнае засваенне. Разам з тым яны адпрацоўваюць правільнае вымаўленне і засваенне граматычных мадэляў беларускай мовы.

На трэцім этапе асноўная ўвага надаецца паглыбленню ведаў дзяцей аб тым, што кожная моўная з'ява ў фальклорным творы можа набываць паэтычны характар, што выразнае маўленне вызначаецца не толькі на ўзроўні лексічных значэнняў, але і на ўзроўні граматычных і словаўтваральных значэнняў на аснове іх гукавога выражэння.

Акрэсленыя задачы здзяйсняюцца ў тэатральна-гульнявой дзейнасці. У працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці дзецям даюцца заданні, якія пабуджаюць іх да самастойнага пошуку спосабаў выражэння сваіх адносін да падзей і з'яў, што апісаны ў фальклорных творах. Пры гэтым улічваецца, што яго выкананне набудзе натуральны характар, а маўленне стане выразным і вобразным толькі тады, калі дзіця ўявіць сябе ў адпаведнай сітуацыі. Асноўнай формай работы на развіцці выразнага маўлення ў працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці з'яўляецца гульня-драматызацыя, якая разам з гульнявой матывацыяй вызначаецца і сваѐй камунікатыўнай накіраванасцю. Менавіта ў такой гульні з рэпрадуктыўным маўленнем (запазычанне моўных узораў літаратурнага тэксту) спалучаецца прадуктыўнае. Акрамя таго, у час яе правядзення з найболыпай дакладнасцю праяўляецца патэнцыял успрымання дзецьмі мастацкага твора, які потым пры ўзнаўленні яны раскрываюць з дапамогай прыѐмаў літаратурнай тэхнікі і сродкаў мастацкай выразнасці. Пры гэтым мы ўлічвалі, што варыятыўнасць маўленчых паводзін дзяцей у гульні-драматызацыі залежыць і ад індывідуальных магчымасцей, тым больш што сацыяльныя ролі, якія выконваюць маленькія ўдзельнікі гульні, патрабуюць ад іх пэўнай выразнасці і вобразнасці маўлення. У якасці літаратурнага матэрыялу для гульні-драматызацыі бяруцца беларускія народныя казкі пра жывѐл, якія лічацца сапраўднымі жамчужынамі ўсходнеславянскага казачнага эпасу. Па-першае, яны вызначаюцца невялікім аб'ѐмам і тыповымі казачнымі формуламі, па-другое, іх мова вельмі простая і дакладная. Самыя звычайныя, напершы погляд, словы ў тэксце казак набываюць выразнасць, трапнасць іпрыгажосць. Па-трэцяе, гэтыя казкі маюць шматлікія паралелі ва ўсходнеславянскімфальклоры. Неабходна адзначыць, што падобныя сюжэты і вобразы вуснайнароднай творчасці рускага і беларускага народаў не прывялі да іх змешвання, а,наадварот, выявілі адметнасць і своеасаблівасць нацыянальнай мовы, яевыразнасць і вобразнасць. Улічваючы той факт, што з рускай народнай творчасцюў двухмоўным народным асяроддзі дзеці знаѐмяцца значна раней, чым збеларускім фальклорам, у працэсе азнаямлення з апошнім увага выхаванцаўскіроўваецца на падабенства сюжэтаў і вобразаў двух роднасных казачных твораў. Гэта значна паглыбляе мастацкае ўспрыманне зместу казкі дзецьмі і станоўча адбіваецца на яе творчым узнаўленні ў працэсе гульні-драматызацыі. Дакладнае веданне дзецьмі сюжэта казак, што вызначаюцца сваімі блізкароднаснымі паралелямі, дазваляе звярнуць большую іх увагу на нацыянальныя асаблівасці беларускай мовы. Спачатку старэйшыя дашкольнікі ўспамінаюць рускія народныя казкі, вызначаюць іх тэму, сюжэт, сродкі мастацкай выразнасці, потым узнаўляюць іх у працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці. Праз тыдзень увазедзяцей прапаноўваецца беларуская народная казка, якая па сюжэту і мастацкіхвобразах сходная з рускай. Успрыманне фальклорнага твора з узнаўленнем яго ў гульні-драматызацыі спрыяе мастацкаму развіццю дзіцяці. Дыялектычнае ўзаемадзеянне разумення ўмоўнасці вобразу і адначасовае прызнанне яго як бы рэальным, сапраўдным з'яўляецца сапраўднай асновай для дынамічнага развіцця ўяўлення, фантазіі і на іх аснове развіцця звязнага вобразнага беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Разам з тым знаѐмыя сюжэты і вобразы спрыяюць больш дакладнаму ўзнаўленню дзецьмі тэксту на беларускай мове. Перад узнаўленнем зместу педагог звяртае ўвагу выхаванцаў на асаблівасці мовы персанажаў у беларускай народнай казцы.

 

свернуть