Дзень здароўя "Скрыня здароўя"

18.09.2020

Сёння ў нашай установе адукацыі для выхаванцаў сярэдняга і старшага ўзросту прайшоў дзень здароўя пад назвай "Скрыня здароўя. Так як першая гадавая задача накіравана на фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін дзяцей да беларускай мовы, педагогі максімальна выкарысмтоўвалі разнастайны матэрыял аб здароуі, спорце і фізічнай культуры на роднай мове.

Ужо на ранішняй гімнастыцы дзяцей сустракаў доктар Пілюлькін, які дапамог ім атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву на ўвесь дзень.

На вуліцы выхаванцы гулялі ў разнастайныя рухавыя і беларускія народныя гульні, вядучых выбіралі шляхам выкарыстання лічылак на беларускай мове.

У другой палове дня прайшло спартыўнае свята "Хуткая дапамога для Лесавічка".