Панарамныя прагляды "Далучаемся да беларускай мовы"

23.11.2020

Праблема развіцця гаворкі і навучання беларускай мове з'яўляецца для нас актуальнай. Гэта злучана з тым, што навучанне дзяцей дашкольнага ўзроста ажыццяўляецца ў сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя.

Развіццё беларускай гаворкі, навучанне беларускай мове як другой роднай, па думцы Н.С. Старжынскай, трэба будаваць у адпаведнасці з агульнымі, універсальнымі заканамернасцямі авалодання мовай. Гэту працу трэба праводзіць пашыраючы яе на працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства. Авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы з дапамогай твораў вусна-паэтычнай творчасці складае адзін з асноўных элементаў фармавання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.

Менавіта таму наш калектыў у гэтым навучальным годзе працуе над гадавой задачай  па фарміраванні ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін дзяцей да беларускай мовы сродкамі мастацкай літаратуры і народнага фальклору. У рамках гэтага накірунку работы нашы педагогі прадэманстравалі свой педагагічны вопыт падчас панарамных праглядау спецыяльна аганізаваной і нерэгламентаванай дзейнасці з выхаванцамі.