Родная мова мая!

15.10.2020

Сёння ў рамках гадавой задачы з выхаванцамі старшых груп прайшла музычная забава "Родная мова мая!". Пад час яе выхаванцы паказалі свае веды беларускай мовы: пелі на ей песні, прыпеўкі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі беларускія народныя гульні "Падушачка", "Бабка Еўка і дзед Талаш", "Зязюлька".

У госці да маленькіх беларусаў прыходзіў Нестерка, які весяліўся разам з імі пад час песень, танцаў, а таксама прапанаваў дзецям гульні "Простыя рэчы", "Выправі памылкі", у ходзе якіх замацоўваліся веды беларускай мовы.

Разам з тым выхаванцы называлі музычныя творы беларускіх кампазітараў, адгадвалі на слых назвы беларускіх народных танцаў.

Як вынік - дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, бадзёры настрой ад музычнай забавы.