Відэачэлендж "Моўная размінка".

19.02.2024

Відэачэлендж "Моўная размінка".

Наша беларуская мова – магутная, родная, ласкавая, бязмежная ў сваіх магчымасцях, разнастайная ў праявах.

З мэтай далучэння дашкольнікаў да беларускай мовы і ў межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы мы пачынаем на нашай старонцы instagram відэачэлендж "Моўная размінка". 

Для ўдзелу неабходна:

❇️Быць падпісаным на нашу старонку ў instagram @sad5_stolbtsy;

❇️Размясціць на своёй старонцы ў instagram кароткае відэа, на якім Вы загадваеце загадку, чытаете верш, прыказку ці прымаўку на беларускай мове. Таксама можна размясціць публікацыю ў выглядзе малюнка, на якім вы размесціце загадку, невялікі верш, прымаўку ці прыказку на беларускай мове;

❇️Адзначыць нас у публікацыі @sad5_stolbtsy;

❇️Праставіць #моўная_размінка#детскийсад5столбцы;

❇️Ваша старонка ў instagram павінна быць адкрытай, каб мы ўбычылі вашу публікацыю і змаглі падзяліцца, таксама ўсе будуць адгадваць прапанованныя вамі загадкі, чытаць вершы, прыказкі і прымаўкі і пакідать адгадкі і свае ўражанні ў каментарыях.

Чакаем ад вас загадкі, вершы, прыказкі і прымаўкі да 21 лютага!