Па старонках роднай мовы

21.02.2024

У Дзень роднай мовы у нашай устонове пройшла музычная забава "Па старонках роднай мовы". 

Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні "Гарлачык", "Падушачка" і іншыя. Танцавалі беларускія народныя танцы і спявалі песні на роднай мове. Такія мерапрыемствы дапамагаюць выхоўваць у дашкольнікаў любоў свайго роднага краю, да роднай мовы, культурнай спадчыны свайго народа.

Дзеці і дарослыя атрымалі станоўчыя эмоцыі і пазітыўны настрой!