Музыка - мова зносiн чалавечых душ, верны i вечны лекар чалавечага сэрца. Сярод многiх вiдаў мастацтва, музыка займае вялiкае месца ў эстэтычным i нацыянальным выхаваннi, ва ўсей сicтэме фармiрання
ўсебакова i гарманiчна развiтага чалавека. Мы адчыняем дзверы ў свет музыкi, дапамагаем рабiць першыя крокi да прыгожага.
На сёнешнi дзень вялiкая роля адводзiцца беларускай музыцы. Мы павiнны на ўзорах беларуекiх песен, танцаў выхоўваць у дзяцей любоў да сваёй Радзiмы - Беларусi. Адной з форм праяўлення нацянальных пачуцяў з'яўляецца павышэнне цiкавасцi да сваёй нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай народнай песнi. У творах беларускага народа адлюстраваны быт народа, яго клопаты, радасцi, яго жыццё. Беларускiя народная песнi праўдзiва i шчыра адлюстроўваюць свет чалавечых пачуццяў, адносiнны чалавека да рэчаiснасцi. Беларускiя мелодыi вельмi меладычныя, напеўныя i выразныя.
Узорам сапраўдных, вечных каштоўнасцей заўсёды была народная творчасць, у тым лiку i музычны фальклор. Фальклор - гэта гiстарычная памяць народа, што лучыць пакаленнi, гэта - сiстэма маральна-эстэтычных iдэалаў, адлюстраванная ў мастацкiх вобразах.
Знаёмiць дзяцей з беларуcкай музыкай пачынаюць з малодшай группы. У гэтым узросце блiзкi i зразумелы кожнаму дзiцяцi вобраз, якi жыве ў невялiкiм лiтаратурным тэксце i ў кароткай мелодыi i якi дамалёўваецца нескладанным музычным суправаджэннем. Незвычайна заўседы вабяць дзяцей забаўлянкi i папеўкi "Сарока-белабока" б.н.п, "Трах - тарабах", «Iшоў бай па свеце" б.н.м. У малодшым узросце знаёмства з беларускай музыкай праходзiць у момант слухання. Для падтрымкi iнтарэсу да беларускiх народных песень выкарыстоўваюць iлюстрацыi, якiя больш глыбока раскрываюць змест песнi i дапамагаюць хутчэйшаму запамiнанню.
У сярэднiх групах вывучаем беларускiя песнi, песнi-карагоды.
Актыўнасць дзяцей прыметна павышаецца, калi песенны матэрыял цiкавы i зразумелы па зместу, яркi ў cваiх музычных вобразах.
У стэрэйшым узросце знаёмства з беларускай музыкай праходзiць як у момант слухання так i пры спевах, а таксама пры вывучэннi гульняў, карагодаў, iнсцэнiровак.
Вельмi важна, каб беларуская музыка гучала не толькi на музычных занятках, але i ў штодзёным жыццi дзяцей. Прапаную выхавацелям карыстацца рознымi папеўкамi, лiчылкамi пакладзенымi на беларускую музыку. Толькi пры суместным i ўсебаковым выкарыстаннi беларускай музыкай мы атрымаем паўнацэнае нацыянальнае выхаванне дзяцей.